Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі атрымалі адказ з суду на свае скаргі аб незаконным, на іх думку, стварэньні Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі. Паводле адказу суду, справа ня можа быць распачата.
Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч паведаміў карэспандэнту «Радыё Свабода», што актывісты ягонай ініцыятыўнай групы пакуль зьбіраюць подпісы, ходзячы па кватэрах шматпавярховых дамоў. Як гэта адбываецца?
Нягледзячы на тое, што віцебскі гарвыканкам падчас гэтай выбарчай кампаніі ўвогуле не прымаў адмысловага рашэньня пра забарону подпісаў у пэўных месцах, актывісты ініцыятыўных груп не сьпяшаюцца выкарыстаць магчымасьці масавага збору подпісаў на вуліцы.
Група грамадзянаў са Смаргоні атрымала сёньня рашэньне суду на сваю скаргу на прэзыдыюм райсавету і райвыканкаму, якія ня ўключылі ў склад тэрытарыяльнай камісіі іх вылучэнца — Алеся Дзергачова.
Працягваецца збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта. Каб стаць кандыдатам, палітык павінен сабраць у сваю падтрымку ня менш за 100 тысяч подпісаў грамадзянаў да 29 кастрычніка.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у апошнім відэаблогу выступіў з жорсткай крытыкай на адрас Лукашэнкі. Як паўплывае абвастрэньне канфлікту паміж афіцыйнымі Менскам і Масквою на выбарчую кампанію ў Беларусі?
Відэазварот прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева і бягучы стан беларуска-расейскіх адносінаў камэнтуе расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі.
Уладзімера Шульжыцкага выклікалі ва Ўпраўленьне КДБ па Смаргонскім раёне і папярэдзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі "Моладзь БНФ".
Гэтак азагаловіў свой камэнтар да ўчорашняга відэазвароту прэзыдэнта Расеі расейскі публіцыст Ільля Мільштэйн.
Супрацоўнікі МУС Беларусі атрымалі спэцыяльныя рэкамэндацыі, як сябе паводзіць са зьбіральнікамі подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.
На гэтым тыдні падведзеныя вынікі двух этапаў выбарчай кампаніі ў Беларусі — рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта і фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій.
Менскі спальны мікрараён Сухарава. 2 кастрычніка ля самай вялікай крамы з раніцы разгарнуўся кірмаш, дзе можна набыць бульбы, мяса, мёду, выпіць піва з шашлыкамі і паставіць подпіс за тое, каб Аляксандр Лукашэнка змог балятавацца у чацьвёрты раз.
У Горадні прыхільнікі Рыгора Кастусёва першымі пачалі зьбіраць подпісы, наладзіўшы пікет пры ўваходзе на Цэнтральны рынак. Цікаўных да выбараў выявілася шмат.
Толькі 8 подпісаў за вылучэньне Рыгора Кастусёва пасьпеў сабраць баранавіцкі індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус, як зьявілася міліцыя.
У Калінкавічах мясцовыя кіраўнікі пачалі даволі арыгінальна зьбіраць подпісы за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін. Напрыклад, мясакамбінат з нагоды Дня пажылых людзей зладзіў для сваіх былых працаўнікоў абед і канцэрт.
Удзельнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» назвалі плюсы і мінусы, якія ўласьцівыя пачатку сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Ініцыятыўныя групы працягваюць збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Каб быць зарэгістраваным, трэба сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў. Гэты этап выбарчай кампаніі будзе працягвацца да 30 кастрычніка.
14 дэмакратычных партый, арганізацый і ініцыятыў дамовіліся каардынаваць дзейнасьць падчас выбараў. Праца пройдзе ў рамках кампаніі "За справядлівыя выбары 2010". Пра гэтыя намеры расказалі старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і адзін зь лідэраў руху "За свабоду" Віктар Карняенка.
Кампанія "За справядлівыя выбары", якую арганізуюць 14 дэмакратычных партый і аб'яднаньняў, на прэзыдэнцкіх выбарах вылучыць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі тысячу назіральнікаў і 500 чалавек ва ўчастковыя камісіі.
Некаторыя блогеры ўважліва вывучылі вывешаныя на сайце ЦВК сьпісы ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і паставілі пад сумнеў карэктнасьць некаторых сьпісаў. Як тлумачаць "накладкі" самі прэтэндэнты?
З пункту гледжаньня арганізацыі выбарчага працэсу першыя два тыдні выбарчай кампаніі 2010 года амаль нічым не адрозьніваюцца ад першых двух тыдняў кампаніі на выбарах 2006 году. Гэтак лічаць праваабаронцы Беларускага Хэльсінскага камітэту і "Вясны", якія ўдзельнічаюць у кампаніі"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
24 скаргі накіравалі ў суды прадстаўнікі апазыцыйных партый адносна ня ўключэньня іх прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Народная Воля” Сьвятлана Калінкіна прагледзела вывешаныя на сайце ЦВК сьпісы ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і падзялілася першымі ўражаньнямі ў сваім блогу.
Лідэр Вэнэсуэлы Уга Чавэс зьвярнуўся да свайго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі ў жывым эфіры мясцовага тэлебачаньня. Ён заклікаў свайго сябра дзейнічаць магутна, каб апазыцыя, як і ў іх у Вэнэсуэле, не змагла прыйсьці да ўлады.
Гомельскія абласныя арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і «Справядлівага сьвету» зьвярнуліся ў абласны суд са скаргамі на тое, што ў выбарчыя камісіі не ўключылі іх прадстаўнікоў.
Сёньня пачаўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах. Працу пачалі 17 ініцыятыўных груп. Каб стаць кандыдатам, палітык павінен сабраць у сваю падтрымку 100 тысяч подпісаў грамадзян. Як патэнцыйныя кандыдаты арганізавалі першы дзень збору подпісаў?
Сёньня ў Беларусі пачаўся збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Кожнаму з 17 прэтэндэнтаў трэба сабраць да 29-га кастрычніка ня менш як 100 тысяч подпісаў выбарцаў.
У тэрытарыяльных выбарчых камісіях будуць працаваць дзьве тысячы чалавек. Апазыцыя сярод іх прадстаўленая толькі 14 асобамі.
У 155 тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць роўна дзьве тысячы чалавек.
З 30 верасьня пачынаецца збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Кожны з 17 прэтэндэнтаў мусіць сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў выбарцаў.
Уладзімер Парфёнаў — адзіны вылучэнец ад апазыцыі, якога зацьвердзілі ў складзе тэрытарыяльных камісіяў Магілёўшчыны. У абласную выбарчую камісію яго вылучыла Аб’яднаная грамадзянская партыя.
29 верасьня завяршылася фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Аднак назваць усе прозьвішчы і нават агульную колькасьць сябраў камісіяў пакуль немагчыма. У ЦВК кажуць, што статыстычныя дадзеныя будуць вядомыя ў чацьвер, 30 верасьня.
Завяршыла візыт у Менск тэхнічная місія Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Яе удзельнікі правялі сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў і апазыцыі. Па выніках працы місіі будзе прынятае рашэньне пра накіраваньне міжнародных назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Для ўдзелу ў 155-ці тэрытарыяльных выбарчых камісіях у рэгіёнах апазыцыйныя партыі прапанавалі каля 70 сваіх вылучэнцаў. Яшчэ некалькі дзясяткаў дэмакратычных актывістаў вылучаліся грамадзкімі арганізацыямі і асабіста праз збор подпісаў выбаршчыкаў. Аднак у камісіі ўключаны адзінкі.
Таварыства Беларускай Мовы запрапанавала кандыдатам у прэзыдэнты ўключыць у свае праграмы мэханізм вяртаньня дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсе сфэры жыцьця.
Лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімер Някляеў разьлічвае дамовіцца з астатнімі дэмакратычнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта аб вылучэньні адзінага кандыдата.
Уладзімер Някляеў заявіў, што хоча перацягнуць на свой бок галасы тых, хто знаходзіцца паміж адсоткамі Лукашэнка і апазыцыі.
Актывісты «Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка зьвярнуліся з пісьмовай заявай да старшыні Берасьцейскага гарвыканкама.
Госьця "Начной Свабоды" – дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня Галіна Сямдзянава. Яна ўключана ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі.
Сярод тых, хто хоча зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты, ёсьць малавядомыя ў беларускім грамадзтве асобы: Іван Кулікоў, Дзьмітрый Ус і Сяргей Рыжоў. Чаму яны ідуць на выбары?
У Беларусі завяршаецца фармаваньне 155 тэрытарыяльных выбарчых камісій. На гэты час вядома пра адзінкавыя выпадкі, калі ў іх склад уключаныя актывісты апазыцыі.
Аляксандар Лукашэнка асабіста не падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнта. Прадстаўнікі апазыцыі лічаць гэта парушэньнем Выбарчага кодэксу. ЦВК сьцьвярджае, што парушэньня не было.
Для Эўразьвязу важна, каб прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі сумленныя і справядлівыя, заявіў 28 верасьня часовы павераны ў справах ЭЗ у Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль.
У эфіры першага каналу Беларускага тэлебачаньня выйшаў спэцрэпартаж, прысьвечаны дзейнасьці грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Як чарговую прэм'еру БТ камэнтуюць прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду".
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў разьлічвае, што выбары ў Беларусі пройдуць з захаваньнем асноўных правоў грамадзян. Пра гэта ён заявіў расейскім журналістам 28 верасьня ў Шанхаі.
"Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі я асабіста прыняла ад кіраўніка ягонай групы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова", -- заявіла сёньня Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода.
Два прадстаўнікі партыі БНФ — Галіна Сямдзянава і Юры Хадыка ўключаныя ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Старшыня грамадзкай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Ваўчанін уключаны ў гарадзкую выбарчую камісію Жодзіна.
Колькасьць ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча — 10.443 чалавекі.
У Беларусі працягваецца фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў, якое завершыцца да 30 верасьня. У Цэнтральнай выбарчай камісіі заяўляюць: дэмакратычныя сілы вылучылі мізэрную колькасьць кандыдатаў. Але ці трапляюць яны ў склад выбаркамаў?
Госьць Начной Свабоды – патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, віцебскі бізнэсовец Уладзімер Правальскі.
Загрузіць яшчэ