Сямёра апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы з Магілёўшчыны дачакаліся адказаў на свае скаргі з выбарчых камісіяў.
Днямі ён атрымаў адмоўны адказ з ЦВК, а сёньня напісаў чарговую заяву ў пракуратуру.
Удзельнікі мінулай выбарчай кампаніі ад апазыцыі спрабуюць прыцягнуць грамадзкую ўвагу да шматлікіх масавых парушэньняў падчас галасаваньня і падліку бюлетэняў.
Шасьцёра кандыдатаў на дэпутацтва ў абласны савет з Магілёва патрабуюць прызнаць у сваіх акругах выбары неадбытымі.
На мінулых мясцовых выбарах у Беларусі не былі абраныя дэпутаты ў 15 акругах. Адзін кандыдат памёр за некалькі дзён да галасаваньня, а яшчэ 14 не атрымалі большасьці галасоў у сваю падтрымку.
Віцебскі актывіст стваранай партыі БХД Уладзімер Рамановіч пайшоў у гарадзкую камісію, каб атрымаць адказ на свае скаргі. Адказу ў камісіі яму не далі, але заявілі, што пра незалежнага кандыдата высьветліліся «ганебныя факты».
Беларуская грамадзкая кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" агучыла папярэднія вынікі свайго маніторынгу мінулай выбарчай кампаніі. Як і падчас папярэдніх выбараў, экспэрты зафіксавалі сур’ёзныя сыстэмныя адступленьні ад дэмакратычных стандартаў.
Эўрапейскі зьвяз выказвае заклапочанасьць з нагоды асобных аспэктаў датэрміновага галасаваньня ў Беларусі, гаворыцца ў заяве амбасады Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе ў Менску старшынства ў ЭЗ.
Гомельская гарадзкая выбарчая камісія адмаўляецца даць кандыдатам у дэпутаты афіцыйныя зьвесткі пра вынікі выбараў.
Паводле інфармацыі старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, 25 красавіка было абрана 21293 дэпутата мясцовых саветаў. Сярод абраных -- 9 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў.
Тры праўладныя кандыдаты, якія балятаваліся на безальтэрнатыўнай аснове, не змаглі набраць 50% галасоў выбарцаў.
Сёньня Алег Рамашкевіч атрымаў позву з раённага суду зьявіцца 28 красавіка а 9:30.
Аляксандар Лукашэнка ў часе паездкі па Гомельскай вобласьці пракамэнтаваў вынікі выбараў у мясцовыя саветы.
У тэрытарыяльных і акруговых камісіяў у рэгіёнах застаюцца два дні на разгляд скаргаў аб парушэньнях на галасаваньні. Прадстаўнікі апазыцыі спрабуюць аспрэчыць вынікі выбараў.
У рэгіёнах Беларусі апазыцыйныя палітыкі падсумоўваюць вынікі ўдзелу сваіх кандыдатаў у мясцовых выбарах. Амаль усе гавораць пра парушэньні, якія дапускалі выбарчыя камісіі пры галасаваньні і падліку бюлетэняў.
Сапраўдных выбараў не было, але ўдзельнічаць у кампаніі было варта, каб атрымаць прыхільнасьць насельніцтва і выкрыць мэханізмы фальсыфікацый. Такую выснову па выніках выбарчай кампаніі зрабілі лідэры Беларускага незалежніцкага блёку.
Сёньня ўлады назавуць прозьвішчы новых дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі. Іх будзе болей за 20 тысяч. Упершыню на мясцовых выбарах быў скасаваны парог яўкі выбарцаў. Аднак нягледзячы на гэта, паводле афіцыйных зьвестак, у датэрміновым галасаваньні ўдзельнічала рэкордная колькасьць выбарцаў.
Сёньняшнія выбары ў мясцовыя саветы — першая кампанія, што праходзіць згодна з абноўленым Выбарчым кодэксам. Фармальна ў беларускім заканадаўстве замацаваны інстытут назіральнікаў. Ці шмат назіральнікаў сёньня на выбарчых участках, ці маюць яны магчымасьць рэальна назіраць за выбарчым працэсам на ўсіх этапах?
"Ці лічыце вы гэтыя выбары свабоднымі і дэмакратычнымі? Чаму?" На гэтае пытаньне адказваюць дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты з Гомелю — і тыя, хто зьняўся з выбараў, і тыя, за каго сёньня галасавалі выбарцы.
Завабіць людзей да скрыняў для галасаваньня на многіх выбарчых ўчастках спрабавалі з дапамогай канцэртаў і танных буфэтаў. Так было, напрыклад, у школах Лошыцкай выбарчай акругі № 14.
За тым, як адбывалася сёньня галасаваньне ў рэгіёнах, назіралі карэспандэнты «Свабоды». Цяпер разам зь імі падсумоўваем вынікі дня.
Улада сьцьвярджае, што ў датэрміновым галасаваньні ўдзельнічала рэкордная колькасьць выбарцаў.
Як удзельнічаюць у мясцовых выбарах лідэры апазыцыйных партый і якія іх ацэнкі выбарчай кампаніі?
Вынікі апытаньня зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСПД).
25 красавіка ў Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя саветы. У Менску на выбарчым участку быў затрыманы журналіст газэты «Белорусы и Рынок» Вадзім Александровіч, які вёў здымку працэсу падліку галасоў.
Райцэнтар Лёзна месьціцца за 40 км ад Віцебску. Гэта памежны рэгіён з Расейскай Фэдэрацыяй і ці ня самы бедны раён Віцебскай вобласьці. Віцебскі каардынатар руху «За свабоду» і сябар партыі БНФ кажа, што знарок вырашыў балятавацца на мясцовых выбарах менавіта тут — дзе мясцовых прадстаўнікоў апазыцыі практычна няма.
Больш як 50 грамадзян з розных рэгіёнаў краіны адмовіліся ад удзелу ў выбарах у мясцовыя саветы, матывуючы свае дзеяньні тым, што дзяржава ня мае намеру аднаўляць іх парушаныя правы.
Сёньня ў Беларусі апошні, пяты, дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Калі ён пройдзе ў тым жа тэмпе, што і папярэднія чатыры, то будзе зафіксаваны новы рэкорд датэрміновай яўкі выбарцаў.
За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі такой магчымасьцю скарысталіся 1548762 выбарцы. Гэта складае 22,1% ад агульнай іх колькасьці.
Да завяршэньня кампаніі па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў фактычна застаюцца два дні — субота і нядзеля. А ўжо ў панядзелак стануць вядомымі імёны больш за 20 тысяч абраньнікаў — ад сельскіх да абласных саветаў. З чым прыйшлі на самы фініш выбарчай кампаніі дэмакратычныя кандыдаты?
У Берасьці невядомыя распаўсюдзілі правакацыйныя лістоўкі ад імя актывістаў Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У выбарчых камісіях Гомеля дэмакратычным прадстаўнікам не даюць магчымасьці знаёміцца з працай участкаў, абмяжоўваюць доступ да інфармацыі пра датэрміновае галасаваньне.
Вядомыя апазыцыйныя палітыкі вырашылі праігнараваць галасаваньне на мясцовых выбарах.
Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты мясцовага савету Ўладзімер Целяпун не выключае, што супраць Франка складуць пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэньне за дробнае хуліганства.
Актывістка стваранай партыі БХД Алена Шабуня, якая балятуецца ў Віцебскі абласны і гарадзкі саветы, праводзіла ўчора агітацыйны пікет, дзе ня толькі размаўлялі пра выбары, але яшчэ й сьпявалі пад акардэон.
Пасьлязаўтра ў Беларусі — асноўны дзень галасаваньня. Агітацыйная перадвыбарчая кампанія завяршаецца. Сёньня нашы карэспандэнты выйшлі разам зь вядомымі ў рэгіёнах кандыдатамі на вуліцы і паслухалі, што гавораць людзі пра выбары і пра палітыкаў, якія хочуць стаць дэпутатамі.
Уладзімер Шульжыцкі, сябра партыі БНФ, лічыць, што далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі ня мае сэнсу.
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў Менску ад дэмакратычных арганізацый за тыдзень да выбараў пачалі адчуваць моцны ціск.
І ў Слоніме, і ў Мастах кіраўніцтва садкоў і школаў пагражала, што ўвечары спраўдзіць, ці былі іх падначаленыя на выбарчым участку.
За тры дні датэрміновага галасаваньня да скрынак прыйшлі 15% выбарцаў. Паводле ўладаў, паўсюдна галасаваньне праходзіць без эксцэсаў. Праваабаронцы заяўляюць пра шматлікія парушэньні.
Прадстаўніку БХК Раману Юргелю нельга назіраць за выбарамі ва Ўнівэрсытэцкай акрузе № 3, дзе ў Гарадзенскі абласны савет балятуецца толькі адзін кандыдат ад улады Ўладзімір Дзяшко — кіраўнік інстытуту “Гроднаграмадзянпраект”.
Кандыдат у дэпутаты Менскага абласнога савету па Маладзечанскай акрузе, намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў зьвярнуўся ў пракуратуру з заявай на дзеяньні гей-суполкі "Вясёлка".
Толькі пасьля скаргі ў Менск было адменена рашэньне Бешанковіцкай выбарчай камісіі, якая забараніла трансьляваць па мясцовым радыё выступ кандыдата ў райсавет.
Жонка кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка Тацяна Зарэмбюк паведаміла, што сёньня да яе на працу прыехалі некалькі супрацоўнікаў КДБ, якія правялі допыт яе як сьведкі па крымінальнай справе супраць яе мужа.
Сёньня — перадапошні дзень агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Адначасова з агітацыяй ідзе датэрміновае галасаваньне.
Кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Аляксандар Лагвінец патрабуе адмяніць выбары.
Кандыдат у дэпутаты па Новай выбарчай акрузе № 34 Жодзіна Аляксандр Ваўчанін і ягоная група падтрымкі кантралююць хаду датэрміновага галасаваньня, у тым ліку выбарчыя ўчасткі ўначы.
У Сяргея Трафімчыка дома цяпер адбываецца ператрус, які праводзіць КДБ. Спадар Трафімчык пасьпеў паведаміць пра гэта Алесю Зарэмбюку — каардынатару руху “За свабоду” на Гарадзеншчыне, сябрам якога таксама зьяўляецца і Сяргей Трафімчык.
Маладафронтавец Уладзімер Дзявятка, кандыдат у дэпутаты па Багдановіцкай выбарчай акрузе Менску ад кааліцыі "Новае Пакаленьне", зьняў сваю кандыдатуру з-за ціску з боку КДБ на маці.
За два дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах у Беларусі да скрыняў прыйшло 8,7% усіх выбарцаў, што складае 612 522 чалавекі.
Загрузіць яшчэ