Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары скончыліся. Час апазыцыянэрам пісаць скаргі


Шасьцёра кандыдатаў на дэпутацтва ў абласны савет з Магілёва патрабуюць прызнаць у сваіх акругах выбары неадбытымі.

Вылучэнцы ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Расюк і Юры Новікаў, ад стваранай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандар Сілкоў і Юры Стукалаў, а таксама незалежныя вылучэнкі Ларыса Шукайла й Тамара Маскалёва даслалі ў абласную тэрытарыяльную камісію адпаведныя скаргі.

Свае патрабаваньні актывісты абгрунтоўваць тым, што ва ўчастковых камісіях не было ніводнага іх прадстаўніка. Не было таксама магчымасьці распаўсюджваць па акругах свае агітацыйныя матэрыялы. Акрамя таго, у незалежных назіральнікаў не было магчымасьці бачыць, як ажыцьцяўлялася працэдура падліку галасоў, а агучаныя камісіямі вынікі галасаваньня не супадаюць з падлікамі незалежных назіральнікаў.

На Магілёўшчыне зь пяці дзясяткаў апазыцыйных вылучэнцаў у мясцовыя саветы абраныя толькі двое. Мандат дэпутата Асіповіцкага райсавету атрымае актывіст стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Аляксей Цюлькоў ды ягоная аднапартыйка Жана Шчарбініна з Горацкага раёну. У яе будзе мандат дэпутата Аўсянкаўскага сельскага савету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG