Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Крук ня кідае намаганьняў, каб спраўдзіць выбарчыя бюлетэні


Іван Крук
Іван Крук

Днямі ён атрымаў адмоўны адказ з ЦВК, а сёньня напісаў чарговую заяву ў пракуратуру.


У сваёй заяве на імя старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай Іван Крук скардзіўся на тое, што яму не дазваляюць пераправерыць выбарчыя бюлетэні па ўсіх участках, дзе ён балятаваўся.

Зь яго слоў, спадарыня Ярмошына адказала на гэта: маўляў, таямніцай гэта не зьяўляецца, але мы ня можам прадаставіць вам бюлетэні. А старшыня Астравецкай акруговай камісіі Аркадзь Сьвірыд адмову матывуе тым, што трэба было гэта рабіць раней, пасьля галасаваньня.

Сёньня Іван Крук напісаў заяву на дзеяньні старшыняў акруговай і Цэнтральнай выбарчых камісіяў у раённую пракуратуру. Ён хоча пералічыць выбарчыя бюлетэні, бо мяркуе, што вынікі выбараў сфальшаваныя.

Іван Крук балятаваўся ў Гарадзенскі абласны савет. За яго, паводле афіцыйных дадзеных, прагаласавалі толькі 15,9% выбарцаў, а за ягонага суперніка — звыш 70%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG