Вылучэнцы ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Расюк, Юры Новікаў ды Сяргей Няроўны, ад стваранай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандар Сілкоў і Юры Стукалаў, а таксама незалежныя кандыдаткі Ларыса Шукайла й Тамара Маскалёва патрабавалі ад абласной камісіі прызнаць выбары ў сваіх акругах неадбытымі.
Юры Стукалаў патрабаваў яшчэ і ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. У адказе за подпісам Людмілы Ярмошынай яму давялі, што яго прэтэнзіі дасланыя з парушэньнем тэрміну абскарджаньня вынікаў выбараў.
Што да скаргаў у абласную камісію, то апазыцыянэрам за яе адказалі з акруговых. Іх прэтэнзіі прызнаныя неабгрунтаванымі, бо выкладзеныя ў скаргах факты парушэньняў выбарчага заканадаўстве не пацьвердзіліся.
Свае патрабаваньні апазыцыйныя ахвотнікі на дэпутацтва ў саветах абгрунтоўвалі тым, што ва ўчастковых камісіях не было ніводнага іх прадстаўніка. Не было таксама магчымасьці распаўсюджваць па акругах свае агітацыйныя матэрыялы. Акрамя таго, у незалежных назіральнікаў не было магчымасьці бачыць, як ажыцьцяўлялася працэдура падліку галасоў, а агучаныя камісіямі вынікі галасаваньня не супадаюць з падлікамі незалежных назіральнікаў.