Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўца прымусілі зьняцца з выбараў


Маладафронтавец Уладзімер Дзявятка, кандыдат у дэпутаты па Багдановіцкай выбарчай акрузе Менску ад кааліцыі "Новае Пакаленьне", зьняў сваю кандыдатуру з-за ціску з боку КДБ на маці.

Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе "Маладога фронту".

Там, прынамсі, адзначаецца, што супрацоўнікі КДБ спрабавалі запужаць Уладзімера, заміналі удзельнічаць у выбарах, выклікалі на прафіляктычныя гутаркі да кіраўніцтва БНТУ, дзе ён навучаецца. Але калі з гэтага нічога не атрымалася, пачаўся ціск на маці актывіста.

"Да маці Уладзімера Дзявяткі на працу заявіўся кэдэбэшнік, які запужваў яе, пагражаў адлічэньнем сына з унівэрсытэту і па гэтай прычыне спыненьнем атрыманьня сацыяльных выплатаў (пэнсіі) Уладзімеру ў сувязі са сьмерцю бацькі. Клапоцячыся пра маці, якой маладафронтавец дапамагае сацыяльнай пэнсіяй, Уладзімер Дзявятка прыняў цяжкае рашэньне спыніць свой удзел у гэтак званых выбарах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG