Рух транспарту на праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў у цэнтры Менску ў сераду перакрылі. Прычыны абмежаваньня руху не ўдакладняюцца.
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Пятую суботу запар у Менску праходзяць жаночыя маршы пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Падборка яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна з моманту пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі і да канца жніўня, калі ў яго забралі акрэдытацыю карэспандэнта Свабоды.
У часе мірных маніфэстацыяў у Беларусі часта можна пабачыць пародыю альбо пераасэнсаваньне савецкіх агітацыйных плякатаў.
У Менску і іншых гарадах Беларусі пятую нядзелю запар праходзяць маштабныя маршы пратэсты.
12 верасьня, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў Кіеве на Марш салідарнасці з жанчынамі Беларусі.
12 верасьня ў Менску праходзіць чарговая жаночая акцыя. Каля 15-й гадзіны некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Акцыя пачалася з затрыманьняў.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
8 верасьня ў Менску прайшоў стыхійны «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Беларусі. Акцыя пачалася з затрыманьняў і затрыманьнямі ж скончылася: сілавікі хапіалі і мужчын, і жанчын, прымянялі грубую сілу. Агулам падчас акцыі затрымалі больш за паўсотні чалавек.
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.
5 верасьня пасьля 12-й гадзіны студэнты і выкладчыкі Міенскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту сабраліся перад будынкам на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ўлады.
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
28 жніўня на плошчы Незалежнасьці ў Менску зноў сабраліся пратэстоўцы. На пляцоўцы перад Чырвоным касьцёлам дзяўчаты ў белым сталі ў «ланцуг салідарнасьці».
Напярэдадні АМАП заблякаваў ўваходы і выхады ў касьцёл, разганяючы мірны пратэст на плошчы.
Работнікі ААТ «БелАЗ» у Жодзіна 26 жніўня выйшлі на марш у падтрымку пацярпелых падчас пратэстаў, страйкоўцаў і рэпрэсаваных работнікаў завода. Да іх далучыліся жыхары гораду.
25 жніўня ля Камароўскага рынку ў Менску сабраўся мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Мікітам Крыўцовым, удзельнікам акцый пратэсту, якога не маглі знайсьці дзесяць дзён. Мікіту пахавалі ў Маладэчне.
У Менску сёньня адбываецца Марш новай Беларусі. У пачатку дня падаў додж і здавалася, што акцыя будзе менш шматлікай. Але дождж скончыўся і вуліцы гораду запоўнілі дзясяткі тысяч людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Самі ўдзельнікі мяркуюць, што яна больш шматлікая, чым тыдзень таму, 16 жніўня.
Акцыя пачалася а 16.00 на плошчф Перамогі, каля выхаду да вуліцы Захарава.
Увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяньня».
20 жніўня на плошчы Перамогі ў Менску прайшла акцыя салідарнасьці. Людзі 12-ы дзень выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Каля 50 актывістаў утварылі кола каля галоўнага ўваходу ў Купалаўскі тэатар. Некаторыя ў народных строях, сьпявалі «Рэчаньку». Музыка Сяржук Доўгушаў сказаў, што людзі зьбіраюцца прыходзіць сюды штодня а 12-й.
Паводле розных ацэнак, на Марш Свабоды ў Менску 16 жніўня 2020 выйшлі больш за дзьвесьце тысяч чалавек. Якія плякаты несьлі з сабою? Наша фотагалерэя ў дзьвюх частках. Частка другая.
Паводле розных ацэнак, на Марш Свабоды ў Менску 16 жніўня 2020 выйшлі больш за дзьвесьце тысяч чалавек. Якія плякаты несьлі з сабою? Наша фотагалерэя ў дзьвюх частках. Частка першая.
Рабочыя менскіх заводаў, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, прыйшлі да будынка БТ падтрымаць журналістаў, якія бастуюць.
Вечарам у нядзелю тысячы неабыякавых беларусаў і чэхаў сабраліся ў гістарычным сэрцы Прагі — Старамесцкай плошчы — на мітынг салідарнасьці зь беларускім народам, які адстойвае свой палітычны выбар.
Жыхары Віцебску выйшлі на вуліцы гораду зь мірным пратэстам.
Людзі ў Гомлі выйшлі на вуліцу зь мірным пратэстам.
У Горадні на Савецкай плошчы сабралася каля 5 тысяч чалавек. Работнікі прадпрыемстваў прыйшлі ў працоўнай форме. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Сыходзь», «Верым, можам, пераможам». Пачынаецца мітынг Неўзабаве калёна рушыць па цэнтры горада на плошчу Леніна.
У Касьцюкоўцы пад Гомлем пачынаецца разьвітаньне з затрыманым АМАПам і загінулым пасьля Аляксандрам Віхорам.
На плошчы Незалежнасьці ў Менску некалькі сотняў чалавек, якія прыбылі на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Дзясяткі аўтобусаў з розных абласьцей стаяць у прылеглых вуліцах.
У Горадні на плошчы Леніна сабралася каля 10 тысяч чалавек з нацыянальнымі сьцягамі, балёнкамі, надпісамі «Лукашэнку ў адстаўку». Пачынаецца мітынг. Людзі скандуюць «Лукашэнка, сыходзь».
У Горадні калёна зь дзясяткаў дэсантнікаў прайшла па цэнтры горада з плякатам «Мы з народам». Яны дарылі дзяўчатам кветкі.
15 жніўня ў Менску разьвітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — пратэстоўцам, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля «Пушкінскай» станцыі мэтро 10 жніўня.
Наш фотарэпартаж з зачысткі пратэсту 12 жніўня каля станцыі мэтро «Пятроўшчына» і ў Каменнай Горцы.
Каля Камароўскага рынку ў Менску некалькі соцень дзяўчат у белым сталі з кветкамі ў доўгі ланцуг. Гэта акцыя салідарнасці з тымі, хто ў гэтыя дні пакутуе ад гвалту.
У Серабранцы ўначы на 12 жніўня адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, зь сілавікамі.
Уначы з 11 на 12 жніўня адзін з цэнтраў пратэсту перамясьціўся на ўскраіну Менску — да станцыі мэтро «Каменная Горка».
Акцыя салідарнасьці прайшла 11 жніўня насупраць беларускай амбасады ў Маскве. У ёй узялі ўдзел каля 200 чалавек.
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У Віцебску ў ноч пасьля выбараў людзі выйшлі на вуліцы. Паколькі інтэрнэт у Беларусі фактычна не працуе, фота – толькі сёньня.
Кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую сустрэлі на выбарчым участку воплескамі. Яна прыйшла галасаваць пасьля 14-й гадзіны на ўчастак для галасаваньня № 21 у менскім мікрараёне Ўсход.
Днём 9 жніўня перад школай № 41, што на вуліцы Алеся Гаруна ў менскім мікрараёне Дамброўка, утварыліся чэргі выбарнікаў. На ўчастку кабінкі закрытыя толькі з трох бакоў, шторак няма.
6 ліпеня, у дзень анансаванага мітынгу-канцэрту Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, улады занялі ўсе пляцоўкі, вылучаныя для агітацыі ў Менску, рознымі мерапрыемствамі. На плошчы Бангалор зладзілі сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў. Сьвятлана Ціханоўская з паплечніцамі па абедзе абвясьці
Вечарам 6 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская плянавала зладзіць вялікі мітынг-канцэрт. Але арганізатараў не пускаюць ставіць сцэну: у тым жа месцы і ў той жа час улады пазьней анансавалі сьвяткаваньне «Дня чыгуначных войскаў».
Загрузіць яшчэ