Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.
30 год рэжым Лукашэнкі змагаўся з тым, што яго называюць дыктатарскім. Прапагандысты вылазілі са скуры, каб даказваць адваротнае. Але выглядае, што ўсё марна і яны здаліся. Праўда ёсьць нюансы.
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй?
Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўска Людміла Краскоўская, якая была вымушаная эвакуявацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду супраць сваякоў палітвязьняў.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? Адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
«Дзень народнага адзінства» Лукашэнка прыдумаў пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі. Але, калі добра прыгледзецца, то ў сытуацыі беларусаў у міжваеннай Польшчы можна знайсьці шмат супольнага з той Беларусьсю, якую Лукашэнка і ягоныя паплечнікі будуюць апошнія чатыры гады.
Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» расказвае былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала абараняць правы ўразьлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній». Валер Карбалевіч пра асноўныя задачы на новы выбарчы сэзон.
Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю? Адказвае прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Была добраахвотнік Аляксандар Клачко сумесна з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валянтэрам ва Ўкраіне.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам? Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён расказвае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі, і ўспамінае свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі.
11 верасьня 2001 году 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі амэрыканскія пасажырскія самалёты і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт, у выніку якога загінулі амаль тры тысячы чалавек.
Гарыс заявіла аб падтрымцы Украіны, а Трамп ухіліўся ад адказу. На працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзыдэнты Дональд Трамп і Камала Гарыс адказвалі на пытаньні вядоўцаў тэлеканалу ABC News.
Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным, які дасьледуе, сярод іншага, дыктатарскія рэжымы Лацінскай Амэрыкі.
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну? Разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Расейскія войскі прасоўваюцца ва ўсходнюю Ўкраіну ў спробе захапіць усю Данецкую вобласьць. Фатограф Радыё Свабода Сяргей Нужненка фіксуе, як артылерыйскае падразьдзяленьне абараняе стратэгічны горад Пакроўск.
У Варшаве прайшоў фэстываль беларускай музыкі «Грай». На сцэне выступілі вядомыя беларускія музыкі і маладыя беларускія выканаўцы, а таксама прайшоў аўкцыён у падтрымку палітвязьняў.
Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
У першы дзень новага навучальнага году Лукашэнка і ягоныя найбліжэйшыя паплечнікі масава наведвалі навучальныя ўстановы. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў і паслухаў, пра што яны гаварылі са школьнікамі і студэнтамі.
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby.
Пагаварылі зь Дзіянай Маісеенкай, якую 2 верасьня затрымлівалі на грузінска-армянскай мяжы. Цяпер яна на волі, але выезд з Армэніі ёй забаронены. Дзіяна расказала Свабодзе падрабязнасьці яе затрыманьня.
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з ЭЗ важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам?
Сёлета Лукашэнку споўнілася 70 гадоў. Сталы ўзрост, праблемы са здароўем, моцна падарваны імідж пасьля выбараў 2020 году і масавых рэпрэсій, будучыя прэзыдэнцкія выбары прымушаюць беларускага лідэра больш актыўна выкарыстоўваць культ асобы.
Наступ украінскай арміі ў Курскай вобласьці Расеі паставіў у ступар Лукашэнку і ягоных прапагандыстаў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праглядзеў за вас беларускую прапаганду (калі ў вас няма такой звычкі) і расказвае, што ня так.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня ў Беларусі.
Госьці «ПіКа Свабоды»: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца?
Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць сельгаспрадукцыю, вырашчаную на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца? Расказвае кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.
Эскаляцыя ці дээскаляцыя – які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны досьвед? прачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — пісьменьніца Сьвятлана Курс. Яна ўзгадвае пачатак 1990-х як час, калі тварылі і кахалі, адказвае на пытаньне, чаму разышлася з прыхільнікамі Пазьняка і заяўляе, што Лукашэнка помсьціць беларускім жанчынам «за тое, што яны яго не захацелі»
Вызваленьне палітзьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні, сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Дзяржсавета КНР — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдні.
Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Армэнію ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя».
Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыё – і ўсе Натальлі, тры грацыі: Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч. Апошняя працуе на новай пасадзе ўжо амаль 2 месяцы. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, чым яна займаецца, прынамсі ў публічнай прасторы
У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі».
Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыё — і ўсе Натальлі, тры грацыі, — Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч.
Журналіста Свабоды затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць па абмене? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае расейскі? Ці дапамагае за кратамі Нобэлеўская прэмія?
Што хацеў Лукашэнка сказаць сваім інтэрвію «России-1»? Ці запатрабуе Масква дапамогі ў саюзьнікаў з прычыны апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны ў Курскай вобласьці? Заявы Лукашэнкі пра новага прэзыдэнта – плян на 2025 год, какетнічаньне ці абстрактныя развагі?
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у лютым 2025 году. Наколькі гэта рэалістычна? Ці можа быць зьвязана са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ёсьць іншыя чыньнікі? Разважае палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
Чаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Што вядома пра ўдзел у гэтым наступе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе розных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны?
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай.
Хто і як кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году, які быў плян штабу, і ці можа NEXTA паўтарыць гэты досьвед? Адказвае кіраўнік ТГ-каналу NEXTA — самага папулярнага беларускага мэдыя часоў пратэстаў 2020 году — Сьцяпан Пуціла.
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае праект «Палітвязынка».
Загрузіць яшчэ