Наша сёньняшняя экспэртка — Марына Шода. Яна — выкладчыца БДУ і маці прыўкраснай Аленкі, якая яшчэ ня ўмее чытаць, але ўжо мае свае любімыя кніжкі. Таму свой прыватны кніжны рэйтынг для маленькіх дзяўчатак спадарыня Шода склала з дапамогай дачкі.
Літаратуразнаўца і пісьменьнік Пятро Васючэнка свой чарговы прыватны рэйтынг прысьвяціў кнігам, якія, на ягоную думку, маюць лёсавызначальную ролю ў фармаваньні беларускай нацыі.
Крытык Ганна Кісьліцына перакананая, што чытаць некаторыя кнігі пра пісьменьнікаў і іх герояў ня менш, а часам і больш цікава, чым самі мастацкія творы. І таму ў сваім сёньняшнім прыватным рэйтынгу выступае гідам па беларускім кнігазнаўстве.
Моднае слоўца рэмэйк ці рымэйк (ад анг. remake – пераствараць) імкліва пераўтвараецца ў літаратуразнаўчы панятак. Але ці такая ўжо новая сама гэтая зьява? Наш экспэрт Анатоль Івашчанка вылучыў найлепшыя творы-перастварэньні ў беларускай прозе, паэзіі і драматургіі.
Наш сёньняшні экспэрт Анатоль Сідарэвіч разважае пра беларускую мэмуарыстыку. Ён ня стаў вызначаць пяць лепшых кніг нацыянальнай літаратуры ў гэтым жанры, а даў кароткі аналіз яе стану наагул. Чым парушыў фармат рубрыкі. Але правілы на тое і ўсталёўваюцца, каб іх парушаць, тым больш такім мэтрам беларускай крытыкі як спадар Сідарэвіч.
Часу чытаць кніжкі ў мяне штораз менш, а яшчэ менш — каб іх перакладаць. Дык вось мне падумалася, што я выпішу тут пяць загалоўкаў кніжак, якія я з ахвотай прачытаў бы па-беларуску, калі б нехта пераклаў. Магчыма, нехта надумаецца перакласьці. Каб нарабіць смаку такім перакладчыкам, я дазволіў сабе перакласьці па кавалачку з гэтых твораў.
Кароткія шэрыя дні, доўгія завейныя вечары і бясконцыя марозныя ночы можна перажыць, амаль не заўважыўшы, у кампаніі з аўтарамі кніг, якія наша экспэртка маладая перакладчыца і крытык Ганна Янкута называе найлепшай беларускай экзотыкай.
Мы жывем у часы суцэльнай дыфузіі жанраў — куплены ў кнігарні раман лёгка можа аказацца інтэрнэт-раманам, зборнік апавяданьняў — перанесеным на паперу блогам, п’еса — смс-перапіскай... Таму жартаўлівае вызначэньне: «Паэзія — гэта тое, што напісана ў слупок, а проза — тое, што ў радок», не такое ўжо і кепскае — ў сьвятле сучаснай літаратуры.
Містычна-міталягічныя калядныя даты — ці не найбольш загадкавая пара году. Яна снуе ў людзкіх душах такі ж невытлумачальны настрой, які спараджаецца паэтычнымі словамі. Вы адчуеце гэта, прачытаўшы кнігі, якія, на думку нашай экспэрткі выдаўніцы і дырэктаркі «кнігарніЎгалярэі» Аляксандры Дынько, сталі найлепшымі паэтычнымі кнігамі, выдадзенымі ў 2009 годзе.
Якія беларускія кнігі карысталіся сёлета найлепшым чытацкім попытам? Высьветліць гэта мы папрасілі Алеся Квіткевіча — дырэктара прыватнага выдавецка-рэклямнага ўнітарнага прадпрыемства «БелТонМэдыя», пры якім паўгода таму была адчыненая першая беларуская інтэрнэт-кнігарня Prastora.by --> http://www.Prastora.by .
Сучасная беларуская літаратура багатая на вясёлыя і дасьціпныя творы, чытаньне якіх можа даць станоўчы тэрапэўтычны эфэкт, лічыць наша экспэртка Ася Паплаўская. Свой сёньняшні прыватны рэйтынг яна прысьвяціла кнігам, якія, на яе думку, лекуюць ад зімовай дэпрэсіі.
Спэцыялісты кажуць, што ўжо ва ўлоньні маці фармуецца эмацыйна-псыхічны складнік дзіцяці. Таму цяжарным жанчынам рэкамэндуюць слухаць пэўную музыку, прыкладам, клясычную. А наш сёньняшні экспэрт паэт, кандыдат філялёгіі і малады бацька Анатоль Івашчанка прапануе кнігі, якія будзе, на ягоную думку, неабходна прачытаць будучым маці, каб нарадзіць і выхаваць сапраўднага беларуса.
Наша сёньняшняя экспэртка – маладая перакладчыца, адна са стваральніц і актыўных аўтарак інтэрнэтнага часопісу перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет” Ганна Янкута. У сваім прыватным рэйтынгу яна вызначыла пяць найлепшых кніг сусьветнай клясыкі па-беларуску.
Калі вы хочаце ведаць найлепшыя творы беларускай клясыкі і выбітных сучасных аўтараў, але вам хранічна не стае часу на чытаньне пульхных тамоў, то кніжкі-малюткі якраз для вас. Наша сёньняшняя экспэртка літаратурная журналістка Ася Паплаўская назьбірала больш за дваццаць пяць такіх кішэнных, ці як іх жартам называюць халяўных (не таму што на халяву можна атрымаць, а за гэтую самую халяву ў ботах схаваць) беларускіх выданьняў, і склала зь іх свой прыватны рэйтынг.
Пісьменьніца, журналістка і гасьцінная гаспадыня вялікага дому Наталка Бабіна свой чарговы кніжны рэйтынг прысьвяціла тым кнігам, на старонках якіх, на яе думку, найбольш калярытна і апэтытна пададзеныя нацыянальныя беларускія стравы.
Прызнацца, апошнім часам я пазьбягаю вымаўляць уголас словы “постмадэрнізм” ці “постмадэрнісцкі”… Толькі скажаш, дык сапсуеш з <nobr>кім-небудзь</nobr> адносіны!
Свой прыватны кніжны рэйтынг літаратуразнаўца і пісьменьнік Пятро Васючэнка прысьвяціў літаратурным партрэтам жывёлаў.
Што пачытаць сваёй малечы, каб ёй на усё жыцьцё запомніліся гэтыя вечаровыя чытанкі і беларускія словы, упершыню пачутыя ад мамы, таты, бабулі ці дзядулі.
Нашы экспэрты працягваюць вызначаць лепшыя беларускія кнігі пэўнага жанру ці тэматыкі. Сёньня свой прыватны рэйтынг прадстаўляе мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Паэт і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка – пра 5 найлепшых эратычных сцэнаў у беларускай прозе.
Пяцікніжжа Свабоды працягвае крытык Ганна Кісьліцына.
Новую праграму “Свабоды” працягвае літаратарка і журналістка, а да таго ж яшчэ і маці траіх дзяцей Наталка Бабіна. Яе прыватны рэйтынг — пяць кніг, якія варта захапіць з сабой у Ноеў каўчэг на выпадак прыродных катаклізмаў, каб будучая беларуская моладзь не засталася й пасьля патопу без айчыннага прыгожага пісьменства.
“Пяцікніжжа Свабоды” працягвае паэт, літаратуразнаўца і малады бацька дваіх дзяцей (але марыць пра сама меней пяцёх) — Анатоль Івашчанка.