Мінулі тры гады з таго моманту, які будучыя гісторыкі, верагодна, назавуць галоўнай падзеяй найноўшай гісторыі Беларусі. Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласьці. Дык што адбылося ў Беларусі ў жніўні 2020-га? Пасіянарны выбух беларускага соцыюму, які скончыўся вялікай драмай? Ці нешта іншае?