Для плянавай мэдычнай дапамогі задзейнічаюць абласныя бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2097 новых хворых на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.
Строгія каранавірусныя абмежаваньні праз тыдзень пачнуць дзейнічаць у Маскве і Маскоўскай вобласьці. Іншыя рэгіёны Расеі пакуль не заяўляюць пра такія захады.
Адпаведны загад падпісаў 20 кастрычніка міністар здароўя Дзьмітры Піневіч.
З 18 кастрычніка ўлады Бабруйску паставілі начныя ўстановы перад выбарам: або закрывацца на ноч, або пускаць толькі наведнікаў з адмоўным ПЦР-тэстам на COVID-19 ці з сэртыфікатам аб вакцынацыі.
Сусьветная арганізацыя здароўя аднавіла працэдуру ўхваленьня расейскай вакцыны ад каранавирусу «Спутник V» для экстранага прымяненьня, вынікае з рэестру арганізацыі.
У Расеі зафіксавалі адзінкавыя выпадкі новай разнавіднасьці дэльта-штаму каранавірусу — AY.4.2. Пра гэта паведаміў кіраўнік навуковай групы распрацоўкі новых мэтадаў дыягностыкі захворваньняў чалавека ЦНДІ эпідэміялёгіі «Расспажыўнагляду» Каміль Хафізаў.
Супрацоўніца Манчэстэрскага гарадзкога ўнівэрсытэту, мікрабіёляг Вікторыя Дароніна тлумачыць, як працуюць даступныя ў Беларусі прышчэпкі.
Улады Ўкраіны занепакоеныя імклівым распаўсюджаньнем каранавіруснай інфэкцыі. Але пакуль гаворка не ідзе пра абвяшчэньне локдаўна.
Папярэдні рэкорд не пратрымаўся і тыдня.
Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць будаваць лякарні і школы, а вызваленыя грошы раздаць лекарам і настаўнікам.
Калі коратка, то навукоўцы сьцьвярджаюць, што так званы натуральны імунітэт вар’іруецца ад пацыента да пацыента. Імунізацыя па-ранейшаму застаецца найлепшым крокам пасьля выздараўленьня ад хваробы.
Па словах маці, яе дачка, у якой засталіся трое дзяцей, памерла ў адным з гомельскіх шпіталяў.
«Лекары, чыноўнікі ад аховы здароўя, якія сядзяць тут, — у паліклінікі і прымайце людзей, вядзіце дыспансэрызацыю», — распарадзіўся Лукашэнка.
Пры гэтым жаночая каманда «Мянчанка» працягне выступаць у чэмпіянаце суседняй дзяржавы.
Упершыню пра каранавірус Лукашэнка загаварыў у сакавіку 2020 году: сказаў, што вірусу няма, што гэта паніка, псыхоз. А калі і ёсьць,то найлепшыя лекі — гарэлка, лазьня, трактар, хакей. Праз год рыторыка Лукашэнкі зьмянілася: маўляў, пра гарэлку і трактар ён жартаваў, а СМІ яго ня так зразумелі.
Урад зьвернецца да Аляксандра Лукашэнкі ў справе выдзяленьня дадатковых сродкаў на барацьбу з COVID-19. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка, якога цытуе БелТА.
Сытуацыя з каранавірусам у Беларусі прыняла страшныя маштабы. Улады, якія паўтара года практычна замоўчвалі, а на пэўным этапе нават адмаўлялі праблемы, цяпер гавораць пра бяду, зь якой сутыкнулася Беларусь.
Паводле праваабаронцаў, некаторыя ўрады скарысталіся выбухам каранавірусу, каб абмежаваць дзейнасьць СМІ і сваіх апанэнтаў.
«Сытуацыя з каранавіруснай інфэкцыяй прымушае расстаўляць прыярытэты».
Перад заплянаванай на 19 кастрычніка «каранавіруснай» нарадай Аляксандра Лукашэнкі старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва абвінаваціў рэжым у «эпідэмічнай катастрофе».
З 21 кастрычніка ў краіне ўвядуць камэнданцкі час, закрыюць крамы перавядуць навучаньне на дыстанцыйную форму. Такое рашэньне прыняў урад Латвіі
Паўэлу было 84 гады.
Таксама ўнесьлі зьмены ў графік працы паліклінік Менску і ў Рэкамэндацыі аб арганізацыі дапамогі пацыентам з інфэкцыяй COVID-19.
Колькасьць зарэгістраваных выпадкаў заражэньня каранавірусам COVID-19 у сьвеце на раніцу панядзелка ўзрасла да 240 млн 666 тысяч 769, сьведчаць дадзеныя амэрыканскага ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць абавязковае нашэньне масак у грамадзкіх месцах, а таксама кажуць, для каго не пісаныя законы.
Траціна ложкаў у беларускіх бальніцах ужо перапрафілявана для хворых з каранавіруснай інфэкцыяй, заявіў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Ва Ўкраіне і Расеі мэдыя паведамлялі пра пашырэньне фальшывых сэртыфікатаў аб вакцынацыі. Людзі рабілі іх, бо не хацелі прышчапляцца. Але сэртыфікаты ім былі патрэбны для падарожжаў ці для працадаўцаў. Падобна, што ў Беларусі гэта ня стала масавай зьявай, тым ня менш прэцэдэнты ёсьць.
ААТ «Крыён» у Менску кожныя суткі вырабляе 200 тон мэдычнага кіслароду і столькі ж адгружае шпіталям. Кісларод для тэхнічных мэтаў цяпер вырабляюць у іншым месцы.
Ахвярамі каранавірусу ў Расеі за апошнія суткі сталі 1002 пацыенты. Агульная колькасьць сьмерцяў сярод інфікаваных у Расеі складае цяпер 222 315.
Анколяг Надзя Пятроўская расказвае, якія рызыкі нясе пандэмія для анкапацыентаў, чаму рак — адно зь першых паказаньняў для вакцынацыі, і як пандэмія адбілася на дыягностыцы анкалягічных хваробаў, і чаму падчас пандэміі COVID-19 колькасьць людзей, якім упершыню дыягнаставалі рак, значна зьменшылася.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2068 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Цяжкія ўскладненьні пасьля перанесенага летась каранавірусу, невыносныя болі ў суставах і цягліцах, рэанімацыя з прычыны праблемаў з сэрцам, вялікая страта вагі — вядомыя беларусы расказваюць, як пераносяць COVID-19 і якія бываюць наступствы.
Пад пацыентаў з каранавірусам у Беларусі выдзелена больш за 30 тысяч бальнічных ложкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя апошнія лічбы.
Цяпер школьнікі, студэнты, навучэнцы ліцэяў і каледжаў Беларусі могуць прапускаць заняткі па хваробе да пяці дзён без мэдычных даведак.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2073 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Аўтарытарныя ўлады Туркмэністану па-ранейшаму — праз больш за паўтара года пасьля пачатку пандэміі — працягваюць сьцьвярджаць, што ў краіне не было зафіксавана ніводнага выпадку COVID-19.
У Беларусі трэці дзень запар рэгіструюць больш за 2 тысячы выпадкаў COVID-19. За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі захварэлі на COVID-19 565 865 чалавек, ачунялі 539 252, памерлі 4353.
Журналісты Zerkalo.io атрымалі ад свайго чытача базу пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Віцебску.
Ад каранавірусу памёр Юры Данькоў, бізнэсовец, уладальнік аднаго зь першых і найбуйнейшых у Беларусі забаўляльных цэнтраў Dankoff Club. Пазалетась ён выйшаў на волю, адседзеўшы 7 гадоў у калёніі за эканамічныя злачынствы.
Мікрабіёляг Вікторыя Дароніна расказвае, чаму прышчэпка — адзіны надзейны спосаб барацьбы з пандэміяй, параўноўвае вакцыну з адмычкай, тлумачыць, як яна дзейнічае, і разбурае найбольш распаўсюджаныя міты пра вакцынацыю.
У Беларусі ўводзяць штрафы за адсутнасьць масак у пэрыяд пандэміі. Глядзім, колькі такіх штрафаў трэба, каб пакрыць даўгі розных дзяржаўных устаноў і ўсёй краіны.
Рэгіянальны дырэктар САЗ Ганс Клюге на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў жаданьне бачыць краіну сярод удзельнікаў мэханізму COVAX па разьмеркаваньні вакцын ад каранавірусу.
Працаўнікі менскіх мэдычных устаноў расказалі Свабодзе пра становішча на сваіх месцах працы падчас эпідэміі COVID-19.
У Беларусі дзейнічае краіне звыш 850 пунктаў вакцынацыі.
Сэйм Латвіі на пазачарговым пасяджэньні ў чацьвер пацьвердзіў рашэньне ўвесьці ў рэспубліцы на тры месяцы рэжым надзвычайнага становішча для абмежаваньня імклівага распаўсюджваньня каранавірусу.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2052 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Нягледзячы на вялікі аб’ём навуковай і мэдычнай інфармацыі з усяго сьвету пра тое, што прышчэпкі супраць каранавірусу ратуюць мільёны жыцьцяў, у Беларусі шырока распаўсюджаныя ковіддысыдэнцкія настроі, шмат хто па-ранейшаму ня хоча рабіць сабе прышчэпку.
Што адбываецца з каранавіруснай пандэміяй у суседніх зь Беларусьсю краінах.
Свабода сабрала некалькі гісторый пра ўразьлівыя катэгорыі людзей, якія захварэлі на каранавірус.
Загрузіць яшчэ