Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску начным клюбам загадалі правяраць сэртыфікаты аб вакцынацыі ці ПЦР-тэсты


Праверка сэртыфікату на ўваходзе ў рэстаран, ілюстрацыйнае фота
Праверка сэртыфікату на ўваходзе ў рэстаран, ілюстрацыйнае фота

З 18 кастрычніка ўлады Бабруйску паставілі начныя ўстановы перад выбарам: або закрывацца на ноч, або пускаць толькі наведнікаў з адмоўным ПЦР-тэстам на COVID-19 ці з сэртыфікатам аб вакцынацыі.

Загад тычыцца дыскатэк, гульнявых клюбаў, казіно, абʼектаў грамадзкага харчаваньня, начных клюбаў, бараў, більярдных, боўлінгаў і падобных забаўляльных устаноў.

З сэртыфікатамі або тэстамі мусяць таксама быць усе работнікі.

І ўдзень, і ўначы ў такіх установах таксама абавязвалі правяраць кліентам тэмпэратуру і пільнаваць, каб яны трымалі дыстанцыю ў паўтара-два мэтры.

Акрамя таго, бабруйскія ўлады забаранілі:

  • знаходзіцца ў грамадзкіх установах і транспарце бяз масак;
  • абслугоўваць кліентаў бяз масак;
  • адпраўляць у службовыя выправы непрышчэпленых работнікаў;
  • праводзіць прэзэнтацыі, дэгустацыі, дзіцячыя і рэклямныя імпрэзы, калі на іх немагчыма забясьпечыць дыстанцыю ня менш за паўтара мэтра;
  • праводзіць кірмашы;
  • гандляваць з латкоў, палатак і вазкоў уздоўж аўтадарог;
  • курыць кальяны.

19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску:

«І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG