Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і Вялікай Брытаніі выявілі новыя варыянты дэльта-штаму каранавірусу


Дэльта-штам
Дэльта-штам

У Расеі зафіксавалі адзінкавыя выпадкі новай разнавіднасьці дэльта-штаму каранавірусу — AY.4.2. Пра гэта паведаміў кіраўнік навуковай групы распрацоўкі новых мэтадаў дыягностыкі захворваньняў чалавека ЦНДІ эпідэміялёгіі «Расспажыўнагляду» Каміль Хафізаў.

Ад «клясычнага» дэльта-штаму новы варыянт адрозьніваецца двума шыпамі. Цяпер навукоўцы вывучаюць, наколькі гэтая мутацыя больш заразная за астатнія.

Паводле Хафізава, імавернасьць шырокага распаўсюджваньня новага варыянту дэльта-штаму ў Расеі і сьвеце дастаткова высокая. «Адзінае, што можа дапамагчы супрацьстаяць новаму варыянту, — толькі вакцынацыя, асабліва ў тых асобаў, хто яшчэ не перахварэў на каранавірусную інфэкцыю», — сказаў Хафізаў. Ён дадаў, што расейскія вакцыны досыць эфэктыўныя супраць AY.4.2.

Напярэдадні міністар аховы здароўя Вялікай Брытаніі Саджыда Джавід пацьвердзіў, што ў краіне распаўсюджваецца новы варыянт дэльта-штаму. На яго прыпадае ўжо амаль 10 адсоткаў усіх выпадкаў заражэньня каранавірусу ў краіне. Аднак навукоўцы ня лічаць, што яму ўласьцівая падвышаная заразнасьць або што ён дае падставу для занепакоенасьці.

«Патэнцыйна гэта крыху больш заразны штам. Але яго нават не параўнаць з тым, як паводзілі сябе штамы альфа і дэльта, якія былі на 50-60 працэнтаў больш заразнымі. Гэты варыянт можа быць больш заразным максымум на 10 адсоткаў», — сказаў Франсуа Балу, дырэктар інстытуту генэтыкі пры ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG