За ўвесь час, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі
- захварэлі на COVID-19 580 089 чалавек,
- ачунялі 522 415,
- памерлі 4466.
Папярэдні афіцыйны рэкорд колькасьці новых хворых быў 20 кастрычніка — 2076 чалавек.
Zerkalo.io раней паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.