Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя спрабуюць трапіць у кватэры экалягічных актывістак


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock


У кватэру, дзе пражывае сябра рады экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ксенія Малюкова, з учорашняга дня спрабуюць трапіць невядомыя. У 14:30 там мусіць прайсьці ператрус.

З учорашняга дня каля кватэры, дзе жыве сябра рады «Экадом» Ксенія Малюкова, дзяжураць невядомыя.

«Яны пачалі дзяжурыць каля кватэры з 14:00 учора. Паўдня грукалі ў дзьверы, дома быў мой хлопец, ён не адчыняў. Дзяжурылі ўначы і раніцай, міліцыя пазваніла дзяўчыне – уласьніцы кватэры і сказалі, што прыйдуць з ператрусам у 14:30; калі дзьверы не адчыняць — выламаюць», — паведаміла Свабодзе Ксенія.

Таксама невядомыя з раніцы спрабавалі трапіць у кватэру, дзе жыве дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна.

«Сёньня каля 7 гадзінаў раніцы пачалі барабаніць у дзьверы, потым я пабачыла, што гэта 3 чалавекі ў цёмнай вопратцы, пэрыядычна яны дзяжурылі пад вокнамі, на працягу некалькі гадзінаў моцна грукалі ў дзьверы. Калі яны на некаторы час адышлі, мне ўдалося сысьці», — расказала Марына Дубіна.

Таксама сёньня міліцыя прыйшла з аглядам жыльля дачкі Ірыны Сухій — Соф'і Садоўскай. Самой Соф'і дома не было, яны прыйшлі наконт яе ўдзелу ў «несанкцыянаванай акцыі».

На думку Марыны Дубінай, гэтыя візыты скіраваныя на запужваньне актывістаў, менавіта таму прыходзяць з аглядам жыльля ў межах адміністрацыйнай справы і канфіскоўваюць тэхніку. Прыходзяць да актывістаў, сьпісы якіх мае на руках міліцыя. 6 верасьня ў кватэры затрымалі эколяга Ірыну Сухій, яе забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў, двое былі ў балаклавах. 7 верасьня справу эколяга Ірыны Сухій, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў. Сёньня мусіць адбыцца чарговы суд над Ірынай Сухій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG