Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выказаўся пра адвольныя і невытлумачальныя арышты ў Беларусі


Эўразьвяз рашуча асуджае адвольныя і невытлумачальныя арышты і затрыманьні з палітычных матываў у Беларусі, якія адбываліся ад пачатку перадвыбарчай кампаніі.

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу Жузэп Бурэль узгадвае ў сваёй заяве ад імя Эўразьвязу зьнікненьне Марыі Калесьнікавай, нядаўнія затрыманьні Андрэя Ягорава, Ірыны Сухій, Антона Раднянкова і Івана Краўцова, а таксама 633 чалавек пасьля нядзельнага мірнага Маршу адзінства.

Эўразьвяз чакае ад уладаў Беларусі неадкладнага вызваленьня «ўсіх затрыманых з палітычных матываў да і пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня», «спыненьня палітычнага перасьледу і ўключэньня ў нацыянальны дыялёг з поўнай павагай дэмакратычных і асноўных правоў беларускага народу», а таксама «пільнага і празрыстага расьсьледаваньня ўсіх меркаваных злоўжываньняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьці».

Эўразьвяз папярэджвае, што ўвядзе санкцыі супраць асоб, адказных за гвалт, рэпрэсіі і фальсыфікацыю вынікаў выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG