На хуткай зь мігалкамі адну зь дзяўчат павезьлі ў бальніцу.
У інтэрвію Свабодзе сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава ацаніла колькасьць удзельнікаў дэманстрацыі як «беспрэцэдэнтна вялікую».
Што адбываецца ў Менску на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 верасьня ў Менску і рэгіёнах адбываецца «Марш адзінства». Праваабаронцам «Вясны» паведамляюць пра затрыманьні ўдзельнікаў, у тым ліку кіраўніцы таварыства «Экадом» і чальца Каардынацыйнай рады.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка запісаў відэазварот да тых, хто разганяе мірныя акцыі і затрымлівае людзей, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалтоўнага ўтрыманьня ўлады.
Міністэрства ўнутраных спраў папярэдзіла пра контрамеры дзеля недапушчэньня ў Менску «супрацьпраўных дзеяньняў з боку пратэстоўцаў».
Камэнтар экспэрта Свабоды Валера Карбалевіча.
Затрыманую 5 верасьня падчас акцыі ў Менску журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч так і ня вызвалілі. У чым яе вінавацяць, невядома.
Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову адпусьцілі з ізалятара на лячэньне, паведамілі ў МУС Беларусі.
Жаночы марш у Менску, вываз у Польшчу Кавальковай, арышт топ-мэнэджараў IT-кампаніі PandaDoc. Найважнейшае за 5 верасьня
Сёння перасталі працаваць сайты Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
Ініцыятыва Protect Belarus працягне дапамагаць супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія страцілі працу, бо «адмовіліся выконваць злачынныя загады».
5 верасьня ў навінах на тэлеканале СТВ паказалі відэазвароты былых вядоўцаў дзяржаўных тэлеканалаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно, якія цяпер адбываюць 10-суткавы арышт.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова ўначы перайшла беларуска-польскую мяжу, цяпер яна ў Варшаве.
Запыталіся ў актыўных бацькоў, як іхныя дзеці прызвычайваюцца да новай рэальнасьці. А таксама даведаліся ў псыхоляга, як правільна размаўляць зь дзецьмі пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
«Усе гэтыя грамадзяне дэманстравалі недзяржаўную сымболіку, выкрыквалі лёзунгі. Міліцыя на гэта рэагавала», — сказала прадстаўніца ўправы ўнутраных спраў Менгарвыканаму.
Невядомыя паспрабавалі зьняць бел-чырвона-белы сьцяг, які вывесілі жыхары жыльлёвага комплексу «Каскад».
5 верасьня ў Менску прайшоў чарговы суботні «Жаночы марш». На пачатку шэсьця ў калёне было каля 3 тысяч чалавек.
У сеціве зьявілася відэа з вуліцы Карла Маркса ў Менску, дзе йшла калёна студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі салідарнасьці.
5 верасьня пасьля 12-й гадзіны студэнты і выкладчыкі Міенскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту сабраліся перад будынкам на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ўлады.
Несанкцыянаваная акцыя пратэсту студэнтаў у Менску пачалася з затрыманьняў, паведамляе Tut.by.
У Гомлі ўчора міліцыя затрымала дзьвюх жанчын — Сьвятлану Нарскіну і Тацьцяну Бачурную.
«Літва зь Беларусьсю! Літва падтрымае перамены ў нашай краіне», — заявіў сябар прэзыдыюму Каардынацыйнай Павал Латушка па выніках сваіх сустрэч у Вільні.
Міністар Ігар Карпенка прыняў рашэньне ўзмацніць захады бясьпекі навучэнцаў і работнікаў ва ўстановах адукацыі.
Сьледчы Сьледчага камітэту Беларусі Ігар Лобан пасьля першых дзён міліцэйскага гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў запісаў зварот да міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, у якім назваў яго чалавекам бяз гонару і сумленьня за апраўданьне тым дзеяньняў сваіх падначаленых.
Што адбываецца ў Беларусі на 28-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Паводле МУС Беларусі, у краіне ў мінулую пятніцу прайшлі 22 грамадзка-палітычныя масавыя акцыі пратэсту ў 13 паселішчах.
29-гадовы намесьнік дырэктара Яўген Балбераў звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў. Сваё рашэньне ён называе «маральна-валявым учынкам».
«Падчас выкананьня песень мерапрыемства набыло палітызаваны характар. Прагучалі лёзунгі, зьявілася недзяржаўная сымболіка»
У дзень візыту ў Беларусь прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусьціна выкладчыца ангельскай мовы Валянціна Голубева выйшла да амбасады РФ з плякатам «Найлепшая дапамога РФ РБ — не падтрымліваць дыктатара». Яе затрымалі, і 3 гадзіны яна правяла ў РУУС Цэнтральнага раёну.
Катаваньні насілі масавы і сыстэмны характар і выкарыстоўваліся як палітычна матываванае пакараньне грамадзян за выказваньне сваёй думкі і ўдзел у антыўрадавых пратэстах
1 верасьня студэнты правялі марш, на якім выступілі супраць гвалту і запатрабавалі правядзеньня новых выбараў.
Трэцяга верасьня яе пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня — зь невядомай прычыны.
Беларуская асацыяцыя журналістаў абураная судовымі пастановамі і тым як яны выносіліся.
Страйкавы камітэт ААТ «Беларуськалій» (Салігорск) заяўляе пра ўзмацненьне ціску на страйкоўцаў-шахтароў.
Увечары 4 жніўня зь менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі затрыманых 1 верасьня журналістаў. 4 жніўня журналістам прысудзілі трое сутак арышту.
Пра гэта Свабодзе паведаміў дэкан перакладчыцкага факультэта МДЛУ Аляксандар Паніматка.
17-гадовы Цімур М., якога жорстка пабілі ў Партызанскім РУУС і які знаходзіўся ў коме, 3 верасьня са Сьледчага камітэту пад канвоем трапіў у шпіталь. У падлетка моцныя панічныя атакі. Адвакаты прыехалі ў шпіталь, але іх пакуль не дапускаюць да хлопца.
Іх затрымалі ва ўласнай кватэры, а склалі пратаколы, што затрымалі на іншай вуліцы, за «непадпарадкаваньне міліцыі».
Да таго Лукомскага затрымлівалі 11 жніўня. Ён казаў, што яго білі дручкамі па галаве, нагах, калолі іголкамі, прымушалі крычаць «Я люблю міліцыю».
У лякарню хуткай дапамогі проста з судовага працэсу на Акрэсьціна трапіў лекар Аляксей Беластоцкі, які працуе ў 4-й гарадзкой лякарні. У лекара зламаныя дзьве хрыбеткі, чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія абдзірыны, ён дрэнна чуе на адно вуха.
У холе Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту адбыліся затрыманьні студэнтаў, паведамілі Tut.by чытачы.
Пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 верасьня пачалося з акцыі дэпутатаў у падтрымку грамадзян Беларусі, якія выйшлі на пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту над удзельнікамі акцыяў.
Раней Аляксандар Лукашэнка сказаў у адрас звольненых актораў «Вы хацелі свабоды? Атрымалі». Юры Бондар лічыць, што, папрацаваўшы без датацыяў дзяржавы, трупа зразумее, «што падтрымка дзяржавы нашаму тэатральнаму мастацтву — гэта аснова сёньня для паўнацэннага функцыянаваньня калектываў».
Суботні нумар «Комсомольской правды в Беларуси» выйшаў з партрэтамі затрыманых журналістаў на першай паласе.
Кіеўскі гурт «Пирятин» запісаў песьню па-беларуску «Чырвоная і белая». Як пішуць самыя музыкі, гэта жэст салідарнасьці зь беларускім народам, які змагаецца за права на свабоду ад тыраніі.
«Трэба разумець, што ў Беларусі грамадзтва нагэтулькі не прызнае Лукашэнку і яго новы прэзыдэнцкі тэрмін, які ён сам сабе намаляваў, што прадбачыць, як большасьць адрэагуе нават на заяву аб інаўгурацыі, проста немагчыма»
Загрузіць яшчэ