Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчыну, якая пасьля разгону 9 жніўня тры тыдні правяла ў Вайсковым шпіталі, зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна


Пратэсты ў Менску, праспэкт Пераможцаў. 9 жніўня 2020 году. Фота: Tut.by
Пратэсты ў Менску, праспэкт Пераможцаў. 9 жніўня 2020 году. Фота: Tut.by

Яе затрымалі раніцай 7 верасьня, пазьней дома ў пацярпелай прайшоў ператрус.

Жыхарка Менску Марыя моцна пацярпела падчас разгону акцыі пратэсту ўвечары 9 жніўня каля стэлы.

У тую ж ноч Марыю зьмясьцілі ў Вайсковы шпіталь, дзе яна знаходзілася да канца жніўня.

Раніцай 7 верасьня дадому да пацярпелай прыйшлі сьледчыя. Па словах яе маці, справа можа датычыць сьледзтва па факце масавых беспарадкаў.

Увечары дома ў Марыі адбыўся ператрус. Пасьля яго пацярпелую адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. Адвакат, які прысутнічаў падчас ператрусу, камэнтаваць сытуацыю пакуль ня можа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG