Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве не плянуюць затрымліваць сябраў Каардынацыйнай рады для выдачы Беларусі


Пратэсты ў Менску, у цэнтры Марыя Калесьнікава, сябра Каардынацыйнай рады. 6 верасьня 2020 году.
Пратэсты ў Менску, у цэнтры Марыя Калесьнікава, сябра Каардынацыйнай рады. 6 верасьня 2020 году.

Сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова не затрымлівалі на тэрыторыі Ўкраіны, каб выдаць беларускім уладам.

«Служба бясьпекі Ўкраіны не затрымлівала грамадзян Беларусі, якія прадстаўляюць Каардынацыйную раду», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе СБУ.

Зь іншых крыніц Свабодзе стала вядома, што ў Антона Раднянкова і Івана Краўцова забралі тэлефоны яшчэ да ўезду ва Ўкраіну, на беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG