Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 7 верасьня.
Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, уражаны беларускімі пратэстамі супраць фальсыфікацыі выбараў.
За жнівень золатавалютных рэзэрваў стала меней на 15,8% — гэта амаль 1,4 мільярда даляраў. Цяпер у скарбонцы Беларусі засталося каля 7,5 мільярда даляраў, паведаміў Нацбанк.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву раніцай 7 верасьня каля Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезьлі ў невядомым кірунку. Увечары сваякі Марыі Калесьнікавай падалі заяву ў міліцыю па факце зьнікненьня.
171 618 чалавек зарэгістраваліся на інтэрнэт-плятформе «Голас» як удзельнікі пратэставых акцый 6 верасьня.
У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу адзінства, разьбілі сілавікі
Заснавальнік амэрыканскай IT-кампаніі PandaDoc прапанаваў фінансавую дапамогу беларускім сілавікам, якія адмовяцца выконваць загады і ўжываць гвалт супраць пратэстоўцаў. У адказ улады арыштавалі чатырох супрацоўнікаў ягонай кампаніі, фактычна ўзяўшы іх у закладнікі.
Жыхарка Менску Марыя моцна пацярпела падчас разгону акцыі пратэсту ўвечары 9 жніўня каля стэлы. Яе затрымалі раніцай 7 верасьня, пазьней дома ў пацярпелай прайшоў ператрус.
Цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава знайшлі на ўскрайку мікрараёну Серабранка раніцай 5 верасьня. Абставіны яго сьмерці незразумелыя нават блізкім сваякам.
У кватэры выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова правялі вобшук прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, паведаміла прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі.
Апошнімі днямі масава пачалі стварацца тэлеграм-чаты па дварах, мікрараёнах — і ў Менску, і ў рэгіёнах. Зьявілася мапа, якую зрабілі валянтэры, дзе кожны можа лёгка знайсьці свой лякальны чат.
Латвія адмовіцца праводзіць Чэмпіянат сьвету па хакеі-2021, калі ён будзе праходзіць і ў Беларусі. Такую выснову можна зрабіць са зьместу ліста, адпраўленага ўрадам Латвіі ў Міжнародную фэдэрацыю хакею.
У Польшчы стварылі «Цэнтар беларускай салідарнасьці» для дапамогі ўцекачам зь Беларусі. У яго ўвайшлі 13 арганізацый. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьцілі прадстаўнікі некалькіх ужо дзеючых ініцыятываў.
Кіраўнік МЗС ФРГ Гайка Маас зноў папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку ў сувязі з паведамленьнямі аб падаўленьні пратэстаў у Беларусі. «Сур'ёзна занепакоены сытуацыяй з Марыяй Калесьнікавай», – заявіў Дамінік Рааб, міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі.
Міністэрства інфармацыі Беларусі 7 верасьня вынесла пісьмовае папярэджаньне парталу Tut.by з фармулёўкай «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам».
У Менскай гарадзкой станцыі выратаваньня на водах не камэнтуюць зьвестак пра лёс 6 супрацоўнікаў станцыі, якіх затрымалі 6 верасьня. Яны выцягнулі з вады і перавезьлі на другі бераг Сьвіслачы некалькі дэманстрантаў, якія ратаваліся ад АМАПу.
7 верасьня ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасьня.
Былы дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандар Мрочак выказаўся наконт магчымага заніжэньня ў Беларусі статыстыкі сьмяротнасьці ад каранавірусу.
Эўразьвяз рашуча асуджае адвольныя і невытлумачальныя арышты і затрыманьні з палітычных матываў у Беларусі, якія адбываліся ад пачатку перадвыбарчай кампаніі.