Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паводзяць сябе бесцырымонна і з выклікам». МУС Беларусі апраўдвае разгоны і затрыманьні жанчын 


Жанчыны ў аблозе мужчын у балаклавах, Менск, 8 верасьня 2020.
Жанчыны ў аблозе мужчын у балаклавах, Менск, 8 верасьня 2020.

Паводле справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў, 8 верасьня ў розных месцах краіны зафіксавана 10 пратэставых акцый. Агульная колькасьць удзельнікаў не перавысіла 500 чалавек.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца ведамства Вольга Чамаданава. МУС робіць неабходныя захады дзеля падтрымкі парадку і грамадзкай бясьпекі, адзначыла яна.

«У Менску ля цэнтральнага ўваходу Камароўскага рынку сабраліся прыкладна 250 грамадзянаў, якія прайшлі калёнай па плошчы Якуба Коласа, вуліцы Куйбышава і праспэкце Машэрава. Не абышлося без інцыдэнтаў. Агрэсіўна настроеныя людзі, у тым ліку жанчыны, абступілі аднаго з супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку яны крычалі, правакавалі яго, а затым сарвалі балаклаву. Паглядзіце на відэа, як бесцырымонна і з выклікам яны сябе паводзяць. Ім усё роўна, хто перад імі», — панаракала Чамаданава.

За парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 8 верасьня ў Беларусі затрыманы 121 чалавек. Да разгляду справаў у судах у месцы ўтрыманьня зьмешчаныя 106 зь іх.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG