З найбольшага ў Магілёве прадпрыемства «Магілёўхімвалакно» ў апошні дзень 2020 году звольнілі двух інжынэраў, якіх заўважылі на акцыях пратэсту. Абодва адпрацавалі на вытворчасьці больш за 20 гадоў.
Маршы пэнсіянэраў традыцыйна адбываюцца па панядзелках. Сабраліся людзі пажылога веку ў Менску і 4 студзеня. Гэта 15-я акцыя пэнсіянэраў супраць гвалту і за новыя свабодныя выбары.
Інтэнсіўнасьць вышуку «ўдзельнікаў масавых беспарадкаў» будзе ўзмоцненая, заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
З 23 сьнежня ў гомельскім СІЗА трымаюць пад вартай пэнсіянэра МУС, маёра міліцыі ў адстаўцы Ўладзімера Няпомняшчых, які зьбіраў подпісы за сваё вылучэньне на выбарах прэзыдэнта летась.
Украінскі кінарэжысэр, былы палітвязень у Расеі Алег Сянцоў даў вялікае інтэрвію «Нямецкай хвалі», у якім, апроч іншага, распавёў і пра сваё стаўленьне да беларускіх пратэстаў.
Пасьля раённых і дваровых маршаў у Менску і іншых гарадах людзі пачалі выходзіць і на вечаровыя акцыі.
Нядзельныя ранішнія пратэсты ў Менску паступова перасьлі ў вечаровыя.
Як у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшоў 148-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту.
«Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — зьвярнуўся да беларусаў Ільля Варламаў.
У Менску і іншых гарадах адбываюцца традыцыйныя маршы ў мікрараёнах, першыя ў 2021 годзе.
Яраслаў Раманчук, кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса, лічыць, што канфлікт у Беларусі за апошні час паглыбіўся.
У Беларусі ўпершыню ў 2021 годзе праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
Зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РУУС Берасьця мясцовы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда затрыманы па новым пратаколе, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Супраць берасьцейца Андрэя Прыстаўкі пачалі крымінальную справу. У ягонай кватэры правялі ператрус.
Сябра Каардынацыйнай рады, драматург і рэжысэр Андрэй Курэйчык расказвае пра сваю п’есу «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)», больш за 100 чытаньняў і пастановак якой прайшло ў 25 краінах сьвету на 20 мовах.
31 сьнежня 2019 году мала хто ўяўляў, якім 2020 год стане для Беларусі.
Тэзіс пра канчатковае дафармаваньне беларускай нацыі як палітычнай супольнасьці стаў вельмі папулярны ў 2020 годзе. Свабода папрасіла вядомых беларускіх гісторыкаў пацьвердзіць або зьняпраўдзіць гэтую думку.
Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні–сьнежні 2020 году.
Кастрычніцкі раённы суд Менску адмовіў у пазове 9 студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў да адміністрацыі навучальнай установы.
Палітык, кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач — пра галоўныя пазытыўныя і нэгатыўныя вынікі 2020 году, старую і новую апазыцыю, а таксама пра беларускія пэрспэктывы ў 2021 годзе.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Беларусі на 30 сьнежня 169 палітвязьняў і яшчэ дзясяткі адміністрацыйных вязьняў, якія адбываюць пакараньне за ўдзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Што вядома пра ўмовы, у якіх гэтым людзям давядзецца сустракаць навагоднія сьвяты?
Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за апошні месяц 2020 году падсумавалі праваабаронцы «Вясны».
Раней адвакат разам з чатырма сукамэрнікамі займаў старое памяшканьне ў сутарэньнях.
Акушэр-гінэколяг зь Ліды Ірына Здота далучылася да страйку 30 сьнежня. Напярэдадні яе затрымалі на мітынгу і аштрафавалі, а на працы прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні.
Гомельскага праваслаўнага сьвятара Ўладзімера Драбышэўскага пазбавілі права насіць сьвятарскае адзеньне і нагрудны крыж.
Суд Ленінскага раёну Менску 30 сьнежня асудзіў студэнта Віктара Акцістава. Асоба амапаўца, які праходзіў па справе пацярпелым, засталася невядомай з дазволу судзьдзі.
Ільлю Туркова асудзілі на 4 гады калёніі агульнага рэжыму, паведаміла «Вясна». 14 ліпеня падчас стыхійных пратэстаў у цэнтры Менску ён штурхнуў і двойчы ўдарыў па сьпіне амапаўца.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмазу» Ігар Макар расказаў Свабодзе пра настроі ў сілавых структурах, магчымасьці дапамогі тым, хто звальняецца празь нязгоду, і расьсьледаваньні гучных справаў, якія могуць быць абнародаваныя ў 2021 годзе.
Кацярыне Лявонавай, маці трох дзяцей, за прагулку зь немаўлём у вазку прысудзілі як за «несанкцыянаванае мерапрыемства» штраф у 540 рублёў.
Вайсковага пэнсіянэра з Баранавічаў Алега Малашчанку затрымалі і зьбіраюцца дэпартаваць у Расею. Улады не дачакаліся разгляду апэляцыі на рашэньне аб яго высылцы.
Маскоўскі раённы суд Менску ўпершыню пасьля жнівеньскіх пратэстаў у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы аб катаваньнях з боку сілавікоў. Падлетак, якога затрымалі 12 жніўня, намагаецца пакараць амапаўцаў, якія білі яго і ўжывалі супраць яго спэцсродкі
Жыхароў Наваградку Ўладзімера Гароха і Дзяніса Кірэшчанку асудзілі адпаведна на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і 1 год 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму. Прысуды агучыў суд Наваградзкага раёну 29 сьнежня.
Жыхары менскага мікрараёну Ўручча пазналі ў мужчыне, які зразаў белыя і чырвоныя стужкі з плоту, дэпутата Менскага гарсавету.
Хтосьці кажа: рэвалюцыя скончылася, і скончылася паразай. Хтосьці кажа: рэвалюцыя і не пачыналася. А рэвалюцыя проста сьвяткуе Новы год.
Раённы суд Быхава аштрафаваў жыхарку райцэнтру 41-гадовую Вольгу Пушкарову за перапост выявы са статыстыкай рэпрэсіяў у Нямеччыне 1933 году і ў Беларусі 2020-га ў мясцовым чаце. На малюнку была нацысцкая сымболіка і выява Аляксандра Лукашэнкі.
29 сьнежня ў Маладэчне асудзілі Паўла Берасьнева. Па вэрсіі сьледзтва, ён аўтар шэрагу абразьлівых надпісаў супраць начальніка Маладэчанскай міліцыі. Асуджаны паскардзіўся на катаваньні пры затрыманьні.
Ініцыятыва BYPOL паказала матэрыялы, якія могуць сьведчыць пра палітычную матываванасьць арышту Сяргея Ціханоўскага. У расьсьледаваньні пералічваюць людзей, якія могуць мець дачыненьне да «фабрыкаваньня справы».
«Для захаваньня дзяржаў, грамадзкага парадку нейкі мінімальны, сувымерны гвалт усё ж бывае. І безь яго немагчыма», – заявіў Караеў.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі у Менску дзьвюх жанчын, якіх вінавацяць, што яны рассыпалі на дарогу самарэзы каля аднаго з аб’ектаў пад аховай.
Музыказнаўца, журналіст, аўтар папулярнага праекту «Хижина дяди Тёмы» на ARU.TV Арцемій Троіцкі зрабіў агляд беларускай пратэставай музыкі 2020 году.
Усе выказаныя мары будуць пакладзеныя ў аснову народнага маніфэсту новай Беларусі, які стане арыенцірам для народнага руху, а таксама для далейшай працы грамадзянскіх ініцыятываў.
Праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ двух чалавек — журналіста Сяргея Гардзіевіча і былога супрацоўніка праваахоўных органаў Дзьмітрыя Кулакоўскага.
17 жніўня на Беларускім мэталюргічным заводзе быў страйк з прыпыненьнем працы ўсіх трох печаў.
Сьледчы камітэт адмовіў у задавальненьні хадайніцтваў аб вызваленьні журналісткі «Белсату» Дар’і Чульцовай пад асабістае паручальніцтва, пададзеных Андрэем Бастунцом і Аксанай Колб.
Учора ў Менску затрымалі знакамітага дзіцячага пісьменьніка Ўладзімера Ягоўдзіка. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў мастак Павал Татарнікаў.
Дзеяньні дзяўчыны кваліфікавалі па артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу «Псаваньне маёмасьці». Аўтарку графіці ўзялі пад варту.
Маршы пэнсіянэраў традыцыйна адбываюцца па панядзелках. Сабраліся людзі пажылога веку ў Менску і 28 сьнежня. Гэта 14-я акцыя пэнсіянэраў супраць гвалту і за новыя свабодныя выбары.
Алесь Малчанаў 20 гадоў праслужыў у Купалаўскім тэатры. Яго схапілі на адной зь нядзельных акцый.
Суд Заводзкага раёну вынес першы прысуд за прабежку ў Серабранцы, якая адбылася 26 сьнежня.
Каардынатарцы Валянтэрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 17 студзеня 2021 году. Праваабаронца даслала ліст родным, але ў СІЗА застаюцца праблемы з карэспандэнцыяй, як уваходнай, так і выходнай.
Загрузіць яшчэ