Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перамены прыйдуць нашмат хутчэй, чым мы іх чакаем». Вольга Карач — пра сыход Лукашэнкі


Вольга Карач.
Вольга Карач.

Палітык, кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач — пра галоўныя пазытыўныя і нэгатыўныя вынікі 2020 году, старую і новую апазыцыю, а таксама пра беларускія пэрспэктывы ў 2021 годзе.

Глядзіце размову на відэа.

Асноўныя тэзісы:

  • Гэта год даў шмат надзеі, якой не было гэтыя 26 гадоў. Веру, што ўзімку ўсё вырашыцца, і многія людзі змогуць вярнуцца дадому і абняць сваіх блізкіх.
  • Я лічу сябе старой апазыцыяй. Ідзе дэвальвацыя, непрыняцьце вопыту людзей, якія былі да гэтага. Я з гэтым часта сутыкаюся і спрабую патлумачыць, як важна выкарыстоўваць досьвед пакаленьняў, якія былі да гэтага.
  • Лукашэнка вельмі моцна абапіраецца на свой мінулы вопыт — што працавала, а што не, што давала посьпех. А апазыцыя, на маё зьдзіўленьне, кожную прэзыдэнцкую кампанію пачынае нібыта з нуля, як быццам не было людзей, якія змагаліся, якія былі ў турмах, якія галадоўку абвяшчалі ў Вярхоўным Савеце. Быццам перад кожнай кампаніяй нехта прыходзіць і анучай выцірае памяць апазыцыйных сілаў, і ўсё пачынаецца нанава.
Вольга Карач
Вольга Карач
  • Трэба асэнсоўваць, чаму раней не атрымлівалася. У апазыцыйных сілаў бракуе рэфлексіі. Гэтага бракуе і штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Там было б усё больш пасьпяхова і хутка, каб абапіраліся на досьвед людзей, якія былі да гэтага, чым набіраць гэты масавы вопыт з нуля.
  • Ёсьць розныя падыходы цяпер у апазыцыі, але ў публічнай сфэры ўсе дэманструюць адзінства, людзі з рознымі падыходамі ідуць адной і той жа стратэгіяй.
  • Гвалт быў і раней, але не ў такой колькасьці. Галоўная праблема ў тым, што грамадзтва, якое сутыкнулася з гвалтам, аказалася не гатова, ня ведае, як адказваць, як з гэтым змагацца негвалтоўнымі мэтадамі.
  • У мяне цяпер дзьве палітычныя амбіцыі. Першая — Лукашэнка павінен сысьці. Другая амбіцыя — мы ствараем падмурак для новай, дэмакратычнай Беларусі. І гэта пачалося яшчэ да сыходу Лукашэнкі.
  • Глыбінны працэс трансфармацыі беларускага грамадзтва ідзе ўсюды, у тым ліку ў справе дасягненьня гендэрнай роўнасьці. Твар пратэсту — жаночы. Гэтая рэвалюцыя нарадзіла шмат жанчын-лідэраў. Самае галоўнае — адбылося пераасэнсаваньне ролі жанчыны.
  • Будзе ня толькі сыход Лукашэнкі, а будзе перагляд усіх мадэляў, шмат што будзе зьмяняцца ў заканадаўстве. Людзі да гэтага сасьпелі.
  • Галоўны вынік году — грамадзтва змагаецца. Людзі сказалі, што будуць змагацца, пакуль Лукашэнка ня сыдзе. Гэта дае надзею, што ў наступным годзе Беларусь будзе дэмакратычнай краінай.
  • Я загадаю на Новы год, каб Лукашэнка сышоў як мага хутчэй. Перамены прыйдуць нашмат хутчэй, чым мы пра іх думаем і чым мы іх чакаем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG