28 сьнежня адну з затрыманых жанчын, прозьвішча якой Загурская, судзілі паводле ч. 1 арт. 23. 34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў») і арт. 23.4 («Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням асобы пры вакананьні ёй службовых абавязкаў»). Вырак суду — 20 дзён арышту.
Навагодняя прабежка Дзядоў Маразоў з раздачай цукерак дзецям па дарозе прайшла ў менскай Серабранцы ў суботу, 26 сьнежня. Прабежка адбылася без палітычных лёзунгаў і сьцягоў, але на яе прыехалі 4 бусы сілавікоў: адбыліся разгон і затрыманьні ў раёне вуліц Васьняцова і Райніса.