Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіма Знака перавялі ў значна лепшую камэру


Максім Знак. Ліпень, 2020 год.
Максім Знак. Ліпень, 2020 год.

Раней адвакат разам з чатырма сукамэрнікамі займаў старое памяшканьне ў сутарэньнях.

Пра тое, што Максіма Знака трымаюць у вельмі старой і дрэнна прыстасаванай камэры, яго жонка Надзея расказала Свабодзе 29 сьнежня.

Па яе словах, Максім скардзіўся на невялікі памер камэры, а таксама на высокую вільготнасьць. Падчас спатканьня 30 сьнежня Максім расказаў Надзеі, што ўвечары 29 сьнежня яго перавялі ў новае памяшканьне.

«Як ён сказаў — „хата“ з эўрарамонтам, — распавядае Надзея. — Сьцены пафарбаваныя, цёпла, суха, няма цьвілі. Ёсьць усе неабходныя прылады — рукамыйнік, унітаз, кран. Гэта за шчасьце. Перавялі ў новае памяшканьне ўсю старую камэру, усіх пяцёх чалавек, зь якімі сядзіць Максім. Усе старыя засталіся. Проста яна зусім па-іншаму выглядае і іншыя ўмовы. Максім з сукамэрнікамі неаднаразова пісалі скаргі, заявы розныя. Мабыць, час падышоў. Складана сказаць, з чым гэта зьвязана. Што менавіта спрацавала. Але гэта прыемная зьмена».

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максім Знак быў затрыманы 8 верасьня, за кратамі ён ужо 113 дзён. Увесь гэты час яго трымаюць у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG