Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пікет з нацыянальным сьцягам актора Малчанава асудзілі на 11 дзён арышту


Актор Алесь Малчанаў
Актор Алесь Малчанаў

Алесь Малчанаў 20 гадоў праслужыў у Купалаўскім тэатры. Яго схапілі на адной зь нядзельных акцый.

27 снежня Алесь Малчанаў выйшаў на менскую кальцавую з бел-чырвона-белым сьцягам і неўзабаве быў затрыманы.

28 сьнежня суд Фрунзэнскага раёну Менска асудзіў актора на 11 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 АК («парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Вядома, што цяпер Алесь Малчанаў знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна.

«Спадзяёмся, што Алесь у парадку. Мы пастараемся ўсімі сіламі дапамагчы і трымаць вас у курсе падзеяў. Можна пакінуць словы падтрымкі ў камэнтарах — абяцаем усё перадаць. Упэўнены, што Алесю гэта надасьць сілаў», — гаворыцца ў паведамленьні тэатральнай групы «Купалаўцы» ў Facebook.

Алесь Малчанаў прыйшоў у Купалаўскі тэатар у 1999 годзе і праслужыў там амаль 20 гадоў — апошнім для яго стаў сэзон-2018.

Разам зь іншымі дзеячамі культуры ён патрабаваў ад уладаў спыніць гвалт і правесьці новыя сумленныя выбары:

— Тут цяпер у цэнтры Эўропы беларусы хочуць зрабіць свой свабодны выбар. За гэта іх хапаюць на вуліцах незразумелыя людзі, вязуць у турмы, дзе іх потым катуюць. Кандыдаты ў кандыдаты ў прэзыдэнты таксама знаходзяцца пад сьледзтвам. Лукашэнка зь дзяржаўнага тэлеканалу пагражае свайму народу і кажа, што будзе ў іх страляць за іх права выбіраць. Тут цяпер ня проста таталітарны рэжым, тут фашызм. Давайце разам скажам «стоп» фашызму ў цэнтры Эўропы. Свабоду палітвязням!— заявіў актор у відэазвароце ў пачатку ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG