Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата Менскага гарсавету сфатаграфавалі, калі ён зразаў белыя і чырвоныя стужкі ў двары


Дэпутат Менскага гарсавету Эдуард Кузьняцоў. Фота чытача Tut.by.
Дэпутат Менскага гарсавету Эдуард Кузьняцоў. Фота чытача Tut.by.

Жыхары менскага мікрараёну Ўручча пазналі ў мужчыне, які зразаў белыя і чырвоныя стужкі з плоту, дэпутата Менскага гарсавету.

Увечары 28 сьнежня на вуліцы Гарадзецкай у Менску заўважылі мужчыну ў капюшоне, які зразаў стужкі на плоце. У ім пазналі дэпутата Менскага гарсавету ад Уруцкай выбарчай акругі № 51 Эдуарда Кузьняцова. Ён пацьвердзіў гэта сам у размове з Tut.by.

Дэпутат сказаў, што бачыў чалавека, які вешаў стужачкі на агароджу. Падышоў да яго і спытаў, што ён робіць. Пасьля гэтага мужчына, які вешаў стужкі, па словах Кузьняцова, «пачаў незразумелую гульню» супраць яго.

Паводле Эдуарда Кузьняцова, ён зьняў некалькі стужачак, якія ўжо павесілі. Пасьля гэтага Кузьняцоў і яго апанэнт сфатаграфавалі адзін аднаго і разышліся.

Дэпутат дадаў, што ён сам мясцовы жыхар, яго дом знаходзіцца паблізу гэтга месца. Ён лічыць вывешваньне стужак у двары парушэньнем парадку. Яму і, на ягоную думку, іншым мясцовым жыхарам гэта не падабаецца.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG