39-гадовы Максім Вінярскі стаў фігурантам крымінальнай справы, матэрыялы па якой зьбірае ГУБАЗіК.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што 23 студзеня сілавікі спрабавалі «ўратаваць Маскву ад агрэсіўных малойчыкаў»
Ад серады адміністрацыя жодзінскай турмы спыняе прыём перадач для адміністрацыйна затрыманых.
Пра сацыяльна-дэмаграфічную структуру расейскага пратэсту расказвае антраполяг Аляксандра Архіпава
Выкладчыкі БДУІР Юры Луцык і Васіль Мяцельскі запэўніваюць, што зрыву заняткаў не адбылося. Дэкан факультэту Леанід Шылін прызнаўся, што назваў Арцёма «дурнем». Студэнты-першакурсьнікі сьцьвярджаюць, што Арцёма ня памятаюць, а да страйку ніхто не далучыўся.
Беларускі Хэльсінскі камітэт і Праваабарончы цэнтар «Вясна» папрасілі Камітэт ААН супраць катаваньняў накіраваць ураду Беларусі свае пытаньні.
На сувязь са Свабодай выйшаў адзін з удзельнікаў пераўтварэньня лячэбна-працоўнага прафілякторыя (ЛПП) № 3 у нешта падобнае на канцэнтрацыйны лягер для ўдзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020 году.
Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які зь лістападу знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусьцілі адтуль без тлумачэньня прычын.
У судзе Савецкага раёну 26 студзеня пачынаецца працэс над былым студэнтам 3 курсу БДУІР Арцёмам Вінакуравым. Яму інкрымінуюць артыкул 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
У Менску за адзін дзень прысудзілі 1097 дзён арышту і 31 900 рублёў штрафу на ўсіх абвінавачаных у пратэстах.
Адзін з самых вядомых беларускіх опэрных сьпевакоў Ільля Сільчукоў расказвае пра звальненьне зь Вялікага тэатру Беларусі за падтрымку ўльтыматуму Ціханоўскай і зварот супраць гвалту, ад'езд зь Беларусі, а таксама пра тое, як здымаліся знакамітыя відэакліпы «Магутны Божа» і «Мова».
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе былі паказаныя два відэа, за якія блогеру Паўлу Сьпірыну выставілі абвінавачаньне за «наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці паводле сацыяльнай прыналежнасьці» (130-ы артыкул Крымінальнага кодэксу).
У інтэрвію «Настоящему времени» пісьменьнік Віктар Шэндэровіч расказаў, ці можна яшчэ правесьці мяжу паміж пратэставымі акцыямі за Навальнага і супраць Пуціна
У Бабруйску затрыманым 22 студзеня прысудзілі «суткі» і штрафы. Яны правялі ў мясцовым ізалятары больш за тры дні. Судзілі іх тамсама.
Журналіст-фрылансэр зь Бярозаўкі Юрась Дзяшук расказаў, як яго затрымалі за працу падчас абвяшчэньня прысуду актывісту Вітольду Ашурку. На вуліцы да яго падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі пагаварыць па іншай справе.
Судзьдзя Віталь Каўбеня (суд Савецкага раёну Гомля) пакараў арыштам на 15 сутак 59-гадовую жыхарку абласнога цэнтру Алу Караленку. Міліцыя абвінаваціла яе ў несанкцыянаваным пікеце. Так патрактавалі здымак са сьцягам БСДП каля навагодняй ялінкі 1 студзеня.
Чэмпіёнка сьвету і Эўропы ў лёгкай атлетыцы Надзея Астапчук зьвярнулася да Ігара Лосіка з просьбай спыніць галадоўку.
Настаўнік гісторыі на судзе заявіў, што яго зьбілі пры затрыманьні. Але суд не ўлічыў гэтыя паказаньні і пакараў яго арыштам.
Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды.
За пяць месяцаў пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі грамадзянам краіны выдалі 5739 дазволаў на часовае пражываньне ў Літве.
На думку дэпутата Віталя Уткіна, які ўзначальвае Фэдэрацыю хакею Гомельскай вобласьці, спонсары турніру раней дапамагалі нацыстам у вайне супраць беларусаў.
«Я спадзяюся, што наступіць іншы час і мы зможам пабудаваць новую Беларусь».
23 студзеня ў розных гарадах Расеі прайшлі шматтысячныя акцыі за вызваленьне Аляксея Навальнага. Затрымалі больш за 3,5 тысячы чалавек.
24 студзеня стаў 169-м днём пратэстаў у Беларусі.
Дзьмітры Балаба, старшыня менскага АМАПу, паскардзіўся ў эфіры СТВ: «Байцам атраду міліцыі асаблівага прызначэньня сёлета жыцьцё ператваралі ў пекла».
Выступленьні людзей з патрабаваньнямі вызваліць апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага прайшлі больш як у 100 гарадах Расеі. Больш за ўсё ўдзельнікаў і затрыманых — у Маскве.
Сёньня юрыст Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Уладлен Лось не выйшаў са спэцпрыёмніку «Бірулёва-Заходняе» пасьля адбыцьця трох сутак адміністрацыйнага арышту
У Менску 23 студзеня затрымалі хлопца і дзяўчыну, якія прынесьлі да амбасады Расеі ёршык з надпісам «Пуціну».
Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў заявіў, што на акцыі 23 студзеня выйшла «мала людзей». Ён таксама назваў гэтыя мітынгі «незаконнымі», бо ўлады гарадоў іх не санкцыянавалі
Сябра страйкаму «Беларуськалію» Дзьмітры Кудзялевіч запісаў відэазварот да кіраўніка кампаніі Yara, а ў Менску прайшоў новы пікет з заклікамі да нарвэскіх партнэраў.
Журналісткі тэлеканалу «Белсат», палітзьняволеныя Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі роўна 70 дзён. Неўзабаве мае пачацца суд на імі, журналісткам пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
Жанчына, якая з траўмамі пасьля ўдару сілавіка трапіла ў шпіталь, атрымала выбачэньні з паліцыі.
Вольгу Баброву, у якой чацьвёра непаўналетніх дзяцей, зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Ніякіх перадач ёй не прымаюць.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай у сувязі з дзеяньнямі расейскіх уладаў супраць удзельнікаў мірных масавых акцый у расейскіх гарадах у суботу, 23 студзеня.
У Беларусі прайшлі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
Пра падабенства Беларусі і Нікарагуа Свабодзе расказала беларуска Аксана, якая апошнія 30 год жыве ў гэтай цэнтральнаамэрыканскай краіне.
Пераважная большасьць затрыманых у Менску, некаторыя імёны застаюцца невядомымі. Ёсьць і тыя, каго зь міліцыі забралі мэдыкі.
Падчас сёньняшніх акцый пратэсту ў Менску затрыманы Аляксандар Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат». Ён быў дастаўлены ў УУС Ленінскага раёну, а затым у цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Што азначаюць сёньняшнія пратэсты ў Расеі? Ці зьвязаныя яны са шматмесячнымі пратэстамі ў Беларусі? Якія наступствы расейскіх пратэстаў для Беларусі?
23 студзеня ў Беларусі і за мяжой людзі выходзяць на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі.
Ланцуг салідарнасьці ў Каменнай Горцы разагналі сілавікі. Ёсьць затрыманыя
Аляксандар Троцкі адмовіўся выходзіць з машыны 12 жніўня ля стэлы і зьехаў ад узброеных людзей.
Беларусы, якія мусілі ўцячы ва Ўкраіну ад рэпрэсій пасьля ўдзелу ў выбарчых кампаніях альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта і ў акцыях пратэсту, заявілі пра сваю салідарнасьць зь Ігарам Лосікам, які ўжо 40 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага зьняволеньня.
23 студзеня ў Беларусі і за мяжой людзі выйшлі на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ў прыватнасьці зь Ігарам Лосікам, які 40 дзён трымае галадоўку за кратамі.
На якім этапе беларуская рэвалюцыя? Што будзе зь ёю далей? Ці магчымая перамога народу над узброенай меншасьцю? Ці вернуцца масавыя пратэсты? Што павінна здарыцца, каб рэжым сышоў? Ці дастаткова толькі праблем з эканомікай, якія цяпер шмат хто прарочыць?
Яўген Каліноўскі — алімпіяднік і стыпэндыят фонду падтрымкі моладзі. За сутычку з АМАПам 14 ліпеня яго асудзілі на 4 гады калёніі. Ягоная дзяўчына Марта расказала Свабодзе пра таленавітага хлопца, які апынуўся за кратамі па крымінальный справе.
Хакеістка-айцішніца Юлія Абасава расказвае, як запусьціла пэтыцыю супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Менску, якую падпісалі 60 тысяч чалавек; як праходзілі Калядныя турніры Лукашэнкі, на якіх была судзьдзёй; чаму разьвіцьцё хакею ў Беларусі не адпавядае ўкладзеным у гэты від спорту сродкам.
Супрацоўнікі «Гродна Азот» працягваюць судзіцца з наймальнікам — даводзяць, што іх пакінулі бяз працы незаконна. Чарговае дасьледчае паседжаньне прайшло ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 22 студзеня.
Найважнейшае за 22 студзеня.
Загрузіць яшчэ