Як стала вядома Свабодзе, 18 студзеня зьняволеная Наталья Хершэ абвясьціла галадоўку ў турме. Прычынай стала тое, што ёй перасталі прыходзіць лісты зь мінулага году, расказаў брат Натальлі Генадзь.
За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году — ужо 213 дзён.
Дзяржаўны абвінаваўца прасіў 2 гады пазбаўленьня волі для Соф’і Малашэвіч шляхам складаньня пакараньня за тры артыкулы, і паўтара года для Ціхана Клюкача, у якога засталося абвінавачаньне толькі паводле аднаго артыкулу.
Больш за 300 спартоўцаў папрасілі не дапусьціць экстрадыцыі шматразовага чэмпіёну сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна з Расеі ў Беларусь.
У новым КаАП узмацнілі адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, непадпарадкаваньне, гудкі і незаконную сымболіку.
У абвінавачаньні гаворыцца, што Ларыса Танкашкур, якая выдала зьвесткі падпісчыкаў-міліцыянтаў з картак дастаўкі выданьня МУС «На страже», дзейнічала з матываў «палітычнай і ідэалягічнай варожасьці, зьвязанай з электаральнай кампаніяй».
У судзе Цэнтральнага раёну 21 студзеня вынесьлі прысуд 60-гадоваму Аляксандру Губейку, затрыманаму 4 кастрычніка.
Зьнікла сувязь з Тацянай Ласіцай, памочніцай гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Яна мелася сёньня ляцець у Вільню, але блізкім у аэрапорце паведамілі, што пасажыр з такім нумарам квітка не вылятаў.
Зь сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнэркай па бізнэс-стасунках і этыкеце Аксанай Зарэцкай абмяркоўваем стыль Аляксандра Лукашэнкі, яго атачэньня, прадстаўнікоў чынавенства, а таксама параўноўваем яго са стылем найбольш яркіх прадстаўнікоў прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.
Ад часу выбараў у Беларусі арыштавалі больш за 32 тысячы чалавек.
Страйкамаўцы «Беларуськалію» адказалі кіраўніцтву прадпрыемства, пры якіх умовах магчымае аднаўленьне на працы звольненых раней шахтароў і інжынэрных супрацоўнікаў.
Органы ўнутраных спраў устанавілі больш за 100 фактаў злачынстваў на чыгуначным транспарце, па гэтых эпізодах расьсьледуецца крымінальная справа аб тэрарызьме.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі расказаў аб падачы новых справаў па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі ў Літве, Польшчы і Чэхіі.
Тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прысудзіў Кастрычніцкі раённы суд Менску Юрыю Савіцкаму — дырэктару шынамантажнай станцыі на Даўгабродзкай вуліцы. Бізнэс Савіцкага ўвосень падтрымалі сваімі замовамі дзясяткі новых кліентаў.
Беларусы Літвы заклікалі нарвэскую кампанію падтрымаць страйкам «Беларуськалію», а не кіраўніцтва беларускага дзяржаўнага прадпрыемства.
Пудзілы ў міліцэйскай форме, па вэрсіі сьледзтва, падсудны разьмяшчаў павешанымі і ў трунах. Суд адбываецца фактычна ў закрытым рэжыме.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага мэдунівэрсытэту Маргарыта Трафімовіч, якая абвясьціла галадоўку на знак салідарнасьці зь сям’ёй палітвязьня Ігара Лосіка, пракамэнтавала сваё рашэньне.
Суд Кастрычніцкага раёну працягвае разгляд справы 18-гадовых Соф’і Малашэвіч і Ціхана Клюкача, якія 6 верасьня расьпісалі балёнчыкамі шчыты супрацоўнікаў АМАПу.
У Першамайскім судзе Менску сёньня працягваўся працэс над 56-гадовай паштальёнкай Ларысай Танкашкур. Яна перадала ў тэлеграм-чат «Лебяжий 97%» імёны і адрасы супрацоўнікаў міліцыі, якія былі падпісчыкамі ведамаснага выданьня МУС «На страже».
Чацьвёртая па ліку галадоўніца заявіла, што такім чынам зьбіраецца падтрымаць палітзьняволеных.
Чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу са жніўня быў пад хатнім арыштам, але ўцёк з краіны. У Расеі яго затрымалі.
Партнэрская праграма Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека — Абсэрваторыя ў абароне праваабаронцаў — асудзіла перасьлед праваабарончых арганізацый, якія аказваюць юрыдычную і іншую дапамогу пацярпелым, а таксама праваабаронцаў, якім пагражае пазбаўленьне волі за іх законную дзейнасьць.
Гарадзенца Сяргея Рымшу асудзілі на 3,5 года калёніі агульнага рэжыму за гвалт над міліцыянтамі і арганізацыю дзеяньняў, якія парушаюць парадак. Прысуд агучылі ў судзе Ленінскага раёну Горадні 21 студзеня.
Сябры «Плятформы грамадзянскай салідарнасьці» выказалі трывогу з нагоды затрыманьня 13 студзеня журналіста Андрэя Аляксандрава і яго партнэркі Ірыны Злобінай. Пад зваротам падпісаліся амаль паўсотні арганізацый з розных краін сьвету.
Таксама ў кампаніі па здабычы калійнай солі паабяцалі супрацоўнічаць з нарвэскім партнэрам Yara.
50-гадовага магілёўца Сяргея Базука прызналі вінаватым у хуліганстве. Паводле сьледзтва, ён раскідаў самарэзы каля абласнога ўпраўленьня міліцыі, Камітэту дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўленьня ГУБАЗіК ды Сьледчага камітэту.
36-гадовага магілёўца Андрэя Драздова, інваліда 3-й групы, за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту аштрафавалі, зьбілі ў міліцыі і заблякавалі яму рахунак. У размове са Свабодай ён расказвае пра сваё жыцьцё, поўнае нядолі і выпрабаваньняў.
Ці бываюць у садыстаў і катаў згрызоты сумленьня? Ці будуць у тых, хто зьбівае і катуе людзей у аддзяленьнях міліцыі і турмах, аддаленыя псыхалягічныя наступствы. На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае нямецкі клінічны псыхоляг Флярына Гендлер з Дортмунду.
Былыя журналісты дзяржаўных СМІ, пераважна супрацоўнікі МТРК «Мир» у Беларусі, якія звольніліся ці былі звольненыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, стварылі свой youtube-канал «Я снимаю», у якім расказваюць пра рэальную Беларусь.
Страйкам «Беларуськалію» заклікаў нарвэскую кампанію Yara разарваць кантакт зь беларускім прадпрыемствам
Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый прызналі палітычнымі зьняволенымі Леаніда Судаленку і Марыю Тарасенку. Агулам у Беларусі ўжо 189 палітвязьняў.
Амапаўцы выступалі ў менскім судзе ў балаклавах і са зьмененымі імёнамі, ня памяталі назваў вуліц. Падсудны заявіў аб катаваньнях дручком і «пазначэньне» фарбай з балёнчыка.
Актывісткі беларускай дыяспары Вераніка Чарняўская са Швайцарыі, Кацярына Зюзюк з Італіі і Дар'я Рудзько з Чэхіі расказваюць пра шматлікія акцыі ў сьвеце, якія паўплывалі на рашэньне аб адмене правядзеньня хакейнага чэмпіянату сьвету ў Менску.
Праваабаронца застанецца за кратамі да 17 сакавіка.
У Польшчы беларускія падзеі ўспрымаюць як адзін з элемэнтаў бясьпекі сваёй краіны.
Актывісту Вітольду Ашурку зь Бярозаўкі далі адзін з самых вялікіх тэрмінаў «за пратэсты» — 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Паспрабавалі разабрацца, чым ён небясьпечны для ўлады, а таксама які ён чалавек і сябар.
Любоў Сарлай — мама ў дэкрэце. У нядзелю 17 жніўня яна выйшла прагуляцца па Горадні. Надзела цёплыя штаны зь бела-чырвонымі лямпасамі, узяла каву, разгаварылася па дарозе з жанчынай. Яны ўдзьвюх ішлі ў бок Моладзевага цэнтра, калі ззаду падбег АМАП і папрасіў прайсьці ў бус
На апошнім пасяджэньні ў рамках судовага сьледзтва Ўладзімер Няронскі прасіў прывезьці сьведкам на ягоны працэс Сяргея Ціханоўскага, але атрымаў адмову. Віну ў арганізацыі незаконных акцый Няронскі катэгарычна адмаўляе.
«На „Марш вызваленьня палітвязьняў“ ён пайшоў паводле сваіх унутраных перакананьняў, таму што лічыць, што людзей несправядліва, незаконна кідаюць у турмы», — кажа маці 21-гадовага палітвязьня Ігара Пражэньнікава.
Маладэчанскія міліцыянты, паводле абвінавачанага ў гвалце над імі Вадзіма Гурмана, спрабавалі зьняць яму і іншаму затрыманаму штаны. Твары ім залілі газам.
Адвакат Сяргей Зікрацкі сказаў, што зьмяненьні ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс дазволяць расьцягнуць праверкі на большы за паўгода тэрмін. А з матэрыяламі заяўнікаў змогуць знаёміць толькі пасьля сканчэньня праверак.
МЗС Беларусі сьцьвярджае, што былы спэцназавец Ігар Макар, які перадаў незалежным СМІ запісы беларускіх сілавікоў, прапаноўваў уладам інфармацыю ўзамен за буйное ўзнагароджаньне.
Былы міліцыянт Дзьмітры Дзьмітрыеў вырашыў расказаць пра незвычайны ізалятар пад Слуцкам. Нагодай стала публікацыя аўдыёзапісу нібыта намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Той расказвае пра стварэньне ў Беларусі лягераў для пратэстоўцаў.
Вы за ці супраць імпічмэнту прэзыдэнта? Ці расколвае гэтае пытаньне амэрыканскае грамадзтва? Ці варта чакаць у Амэрыцы масавых акцыяў пратэсту, у тым ліку і гвалтоўных? У чым падабенства і ў чым адрозьненьне цяперашніх палітычных крызісаў у ЗША і ў Беларусі?
Пасьля чарговых 15 дзён адміністрацыйнага арышту ў Горках зь мясцовага ізалятару выпусьцілі актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова. Ён кажа, што агулам за час пратэстаў правёў у няволі 77 сутак.
Калегія Вярхоўнага суду адхіліла апэляцыйную скаргу старшыні страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна на рашэньне Менскага абласнога суду, які ў верасьні прызнаў страйк на прадпрыемстве незаконным.
Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць, чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны.
Загрузіць яшчэ