72 чалавекі арыштавалі, большасьць зь іх — на 15 дзён, семярых — на 25, паведаміла «Вясна».
У Менску за адзін дзень прысудзілі 1097 дзён арышту і 31 900 рублёў штрафу на ўсіх абвінавачаных у пратэстах.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Дзьмітры Карсюк асудзіў на 14 дзён арышту 66-гадовую Зою Кароткіну, хоць яна сказала, што ў пратэстах ня ўдзельнічала і мае слабае здароўе, паведаміў Onliner.
«Нават калі б хацела [удзельнічаць у мерапрыемствах], то не змагла б, бо я вельмі зьнясіленая. У мяне была анкалёгія, вельмі цяжкае лячэньне цягам не аднаго дзесяцігодзьдзя. Цяпер я ў рэмісіі, нават сёньня мяне нудзіла і кружылася галава, бо за вакном мяняецца надворʼе», — тлумачыла Зоя Кароткіна на судзе.