Выкладчык спэцыяльных дысцыплін Віцебскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтваў Анатоль Грышкевіч разьмясьціў у фэйсбуку заяву на імя дырэктара ўстановы аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку.
Выкладчык заявіў у відэа:
«Я не магу далей працаваць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, не магу быць часткай гэтай сыстэмы. Пэдагог ня можа абстрагавацца ад гвалту і несправядлівасьці, якія адбываюцца вакол; не хачу хлусіць і вучыць няпраўдзе сваіх вучняў... Я спадзяюся, што наступіць іншы час і мы зможам пабудаваць новую Беларусь».
Анатоль Грышкевіч патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў, спыненьня гвалту з боку МУС у дачыненьні да мірных грамадзян і пакараньня ўсіх злачынстваў супраць мірнага народу.