Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турме Жодзіна ад 27 студзеня ня будуць прымаць перадачы зьняволеным, на Акрэсьціна не прымаюць тры тыдні


Дар'я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, ля турмы ў Жодзіне. Студзень 2021 году
Дар'я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, ля турмы ў Жодзіне. Студзень 2021 году

Ад серады адміністрацыя жодзінскай турмы спыняе прыём перадач для адміністрацыйна затрыманых. 

Раней быў вызначаны адмысловы дзень дзеля перадач — серада, піша канал «Списки задержанных».

Выключэньне ў перадачах складаюць арыштанты, якім неабходныя жыцьцёва важныя лекі. Прэпараты можна перадаць у любы будні дзень, да іх абавязковая наяўнасьць эпікрызу.

Адміністрацыя жодзінскай турмы ніяк не пракамэнтавала адмову прымаць перадачы зьняволеным. Раней улады тлумачылі ўсе абмежаваньні па перадачах у ізалятар ці па колькасьці чалавек у судовых залях «захадамі па прадухіленьні каранавірусу».

Ужо больш як тры тыдні не прымаюць перадачы і ў турме на Акрэсьціна ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG