25 лютага ў Берасьці абвясьцілі прысуд першым дзесяці абвінавачаным у крымінальнай справе аб пратэставым карагодзе на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў. Акцыя адбылася летась 13 верасьня.
15 дзён арышту за аркуш паперы на бальконе — менчука асудзілі па пратаколе, у якім не было ягонага подпісу.
У Менску засудзілі былога ратавальніка за «ўдзел у масавых беспарадках».
Сацыяльная сетка Facebook заблякавала акаўнты вайскоўцаў у Мʼянме. Кампанія падкрэсьліла, што хунта ўжывае сьмяротную зброю супраць пратэстоўцаў.
25 лютага ў Берасьці абласны суд вынес рашэньне аб прызнаньні Аляксандра Кардзюкова вінаватым у супраціўленьні асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак, а таксама ў спробе забойства. Кардзюкову прысудзілі 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пра гэта заявіў на старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч
Каардынацыйная Рада 24 лютага паведаміла, што на два месяцы працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай абвінавачанай у справе «Прэс-клюбу» Ксеніі Луцкінай.
У судзе Чыгуначнага раёну Гомля працягваецца судовы працэс над Вадзімам Цыркуновым. У судзе ён заявіў, што агаварыў сябе.
У Менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс над былым выканаўчым дырэктарам Менскага транзытнага банку, дырэктарам фірмы па продажы будаўнічых матэрыялаў Аляксандрам Троцкім. Бізнэсмэна вінавацяць у замаху на жыцьцё супрацоўніка ДАІ.
Славуты трэнэр у фрыстайле Мікалай Казека вылучыў самбіста Сьцяпана Папова і капітана беларускай зборнай у баскетболе Кацярыну Сныціну ў сябры Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.
Зьявіліся новыя кадры разгону і зьбіцьця сілавікамі наведнікаў крамы ў Менску ў жніўні 2020 году падчас разгону акцый пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта.
16-гадовага Мікіту Залатарова пакаралі 5 гадамі калёніі за «масавыя беспарадкі». Бацька Мікіты Залатарова расказаў «Настоящему Времени», ці чакаў ён такога прысуду, і што яго ўразіла падчас сьледзтва.
Уладзімеру Цыгановічу прад’явілі абвінавачаньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, хоць на момант выбараў ён ужо быў пад вартай.
Сілавікі перавезьлі жанчыну ў псыхіятрычны шпіталь у Навінках пад Менскам 23 лютага. Яна правядзе там паўмесяца.
Грамадзкія актывісты выйшлі ў Кіеве на акцыю пратэсту да Офісу прэзыдэнта Ўкраіны пасьля таго, як суд у Адэсе прысудзіў двум вядомым актывістам пэрыяду Рэвалюцыі годнасьці, Сяргею Сьцярненку і Руслану Дземчуку, па 7 гадоў і тры месяцы пазбаўленьня волі ў справе аб выкраданьні і катаваньні чалавека.
Яўгена Дзьмітрыева абвінавачваюць у «пагрозе гвалту ў адносінах супрацоўнікаў унутраных спраў», якія знаходзіліся ў вадамёце (артыкул 364 КК) і ў актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (частка 1 арт. 342 КК).
Два дні таму Анісія Казьлюк вызвалілася з Жодзінскага ізалятара, дзе адбыла 13 дзён, а да таго 7 дзён правяла на Акрэсьціна.
Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай Валер Кавалеўскі кажа, што, па іхных зьвестках, ад 50 да 80% сілавікоў — у апазыцыі да Лукашэнкі, але асьцерагаюцца сыходзіць, называе галоўны вынік 200 дзён пратэстаў супраць фальсыфікацыі і гвалту, тлумачыць адрозьненьне каманды Ціханоўскай ад атачэньня Лукашэнкі.
Гамяльчук яшчэ ў першы дзень у зьняволеньні пачаў галадоўку.
Вядомы віцебскі гурт, што грае ў жанры альтэрнатыўнага мэталу, выпусьціў песьню «ЯМы» і кліп да яе.
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (ЗБС) выступіла з заявай пра аб’яднаньне арганізацый 15 унівэрсытэтаў з 6 гарадоў краіны.
22-гадовую мэдсястру Юлію Кашавераву абвінавацілі ў тым, што на маршы пратэсту 4 кастрычніка яна пашкодзіла міліцэйскі мікрааўтобус і сарвала кепку і маску з амапаўца.
У крымінальнай справе Натальлі Раентавай, якую разам з братам жорстка затрымалі ў тралейбусе пасьля жаночага маршу ў жніўні 2020 году, неўзабаве агучаць прысуд. Пракурор просіць 2 гады калёніі. Укушаны незнаёмец аказаўся амапаўцам.
Вырак 20-гадоваму Зяневічу вынес суд Ленінскага раёну Менску. Адвакат сьцьвярджае, што цалкам адсутнічаюць рэальныя доказы: на відэазапісах абвінавачаньне не даказала прысутнасьць падсуднага на месцы падзей.
Сьвятлана Алексіевіч расказала пра сваё бачаньне цяперашняй сытуацыі ў Беларусі і будучыні пратэстаў. Цалкам інтэрвію апублікавала «Народная воля», вось некалькі цытатаў зь яго.
На пачатку лютага 75-гадовага навапалачаніна Анатоля Куліка асудзілі на 10 дзён арышту за фіранкі белага і чырвонага колеру і за сьцяг, які ён носіць на плячах. 22 лютага суд адмовіў яму ў адтэрміноўцы пакараньня, нягледзячы на праблемы з здароўем.
22 лістапада ў Менску машына ДАІ, за якой ехаў аўтазак, зьбіла дваіх пешаходаў. Жанчына трапіла ў шпіталь з моцным ударам нагі. Мужчына не пацярпеў. Цяпер стала вядома, што ДАІ прызнала пешаходаў вінаватымі ў ДТЗ. Мужчыну аштрафавалі на 29 рублёў, а жанчыне вынесьлі папярэджаньне, паведаміў Tut.by.
Былы кіраўнік аддзелу па выбарах БДІПЧ АБСЭ, а цяпер спэцпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандар Шлык расказвае пра падрыхтоўку заканадаўчай і практычнай базы для правядзеньня дэмакратычных выбараў у Беларусі.
«Кармленьне галубоў» на цэнтральнай плошчы спынілася яшчэ ў чэрвені 2020-га. Блогеры Пятрухін і Кабанаў за кратамі.
Музыку і словы напісаў Павал Аракелян, над анімацыяй працавала Маргарыта Ціхановіч.
Віктар Таўгень атрымаў 2 гады абмежаваньня волі, але ягоны адвакат сьцьвярджае, што пракурор не прывёў ніякіх доказаў.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі дзеяньні ўладаў асудзілі больш за дзьве тысячы прадстаўнікоў спорту. Яны падпісалі адкрыты ліст з заклікам спыніць гвалт, вызваліць усіх палітвязьняў і правесьці паўторныя выбары.
22 лютага судзьдзя Дзьмітры Дэбой вынес прысуд у крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі». 16-гадовы Мікіта Залатароў пакараны 5 гадамі выхаваўчай калёніі.
Культурнае жыцьцё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага перасьледу іншадумцаў, заявіла ў нядзелю міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, нагадаўшы, што ўлады Беларусі адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменьнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы.
Затрыманых жанчын са жніўня 2020 году нярэдка правяралі сілавікі-мужчыны, мэдычную дапамогу жанчынам прадастаўлялі ў адзінкавых выпадках, умовы ўтрыманьня парушалі ўсе законы і дамовы.
Людміла* (імя зьмянілі на просьбу гераіні) працавала ў Дзяржаўным камітэце маёмасьці больш за 10 гадоў. Заўваг да ейнай працы не было. Нядаўна кіраўнік прапанаваў ёй звольніцца.
Як найменей сем чалавек (тры жанчыны і чатыры мужчыны) затрымалі на пратэстных акцыях з 19 па 21 лютага, паведамляе валянтэрскі тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых».
Нямірныя, сілавыя пратэсты амаль ніколі не перамагаюць дзякуючы менавіта свайму сілавому складніку. Перамога нават гвалтоўнага пратэсту — гэта перамога духу, гэта вынік дэмаралізацыі бюракратычнага і сілавога апаратаў рэжыму
21 лютага ў доме бацькоў журналісткі «Сильных новостей» Сьняжаны Пагодзінай ў Жлобіне правялі ператрус — прыйшло як мінімум сямёра сілавікоў з санкцыяй Сьледчага камітэту.
Па ўсёй краіне ў аддзелы па грамадзянстве і міграцыі разаслалі сьпісы асоб, «схільных да экстрэмізму».
Піша літаратар і дасьледчык Уладзь Гарбацкі.
Некалькі дзясяткаў беларусаў, якія зьехалі ва Ўкраіну ад рэпрэсій на радзіме ў Беларусі, правялі ў цэнтры Кіева, на майдане Незалежнасьці, акцыю, прымеркаваную Ўсясьветнаму дню роднай мовы.
У Беларусі 198-ы дзень працягваюцца лякальнывя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.
Акторка і сьпявачка Анастасія Шпакоўская — пра першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне і курсы беларускіх мовы, літаратуры і гісторыі пры ёй; пра пастаноўку ў віленскім тэатры п’есы «Дыхаем разам» аб падзеях у Беларусі; новую песьню і дзейнасьць дзеля вяртаньня на Радзіму.
Два чалавекі загінулі, яшчэ прынамсі дваццаць чалавек пацярпелі падчас разгону акцыі пратэсту ў другім па велічыні горадзе Мʼянмы Мандалай.
14 лютага пад Маладэчнам затрымалі 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Усіх асудзілі ў будынку Маладачанскага РАУС
«Міліцыянт заявіў, што ў іх ёсьць нібыта дзесяць эпізодаў на дачку, і па кожным яны будуць даваць па 15 сутак», — расказала яе маці.
Увечары 19 лютага па Смаргонях пракацілася хваля затрыманьняў, паведамляе «Вясна» і зьвязвае яе з інцыдэнтам у тутэйшым судзе, дзе напярэдадні нехта крыкнуў «Жыве Беларусь».
Наколькі пляны зьмены закону аб экстрэмізьме, абнародаваныя некалькімі тэлеграм-каналамі, адпавядаюць афіцыйным плянам зьменаў заканадаўства, агучаным уладамі? Ці пакараюць сотні тысячаў людзей паводле новага закону аб экстрэмізьме? Ці абвесьцяць бел-чырвона-белы сьцяг экстрэмісцкай сымболікай?
Кандыдатка на прэзыдэнта на выбарах 2020 году Сьвятлана Ціханоўская — пра жорсткія прысуды, чаканьне суду над мужам, дзейнасьць «Страны для жизни», прапанову зрабіць 23 лютага днём Герояў перамен, інтэрвію расейскаму прапагандысту і новую Беларусь з гендэрнай роўнасьцю.
Загрузіць яшчэ