Пра гэта паведамляюць «Сильные новости».
Па словах міліцыянтаў, нібыта на суседняй вуліцы вісеў бел-чырвонна-белы сьцяг, яны шукалі, хто яго вывесіў. У пастанове аб ператрусе пазначана, што ператрус правялі ў рамках крымінальнай справы аб «зьдзеках зь дзяржсьцягу». Ператрус прайшоў і ў цёткі Сьняжаны. Правяралі хаты і гаспадарчыя пабудовы.
— Захадзілі нават у хлеў, дзе былі козы. Жывёлы, дарэчы, не пускалі праваахоўнікаў унутр памяшканьня. Тады тыя сказалі бацькам іх прыбраць, у адваротным выпадку пагражалі запрыскать ім вочы слёзацечным газам, дадаўшы «нам гэта дазволена», — распавяла Сьняжана.
Паводле яе, у хаце міліцыянты нічога не знайшлі і ніхто з суседзяў не пагадзіўся быць панятымі. Пагодзіна зьвязвае ператрус і тое, што яго правялі ў выходны дзень, са сваёй грамадзянскай пазыцыяй. Яна адзначае, што на вуліцы ў прыватным сэктары каля 60 дамоў, але сілавікі прыйшлі менавіта да яе сваякоў.
Тое, што ператрус прайшоў у дамах трох сваякоў журналісткі, сьведчыць пра тэрміновасьць справы, патлумачыў адвакат журналісткі. Паводле яго калі ёсьць неабходнасьць экстрана правесьці падобныя мерапрыемствы, яны маюць права рабіць гэта без санкцыі пракурора.