Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука асудзілі на 15 сутак за аркуш паперы на бальконе. На Акрэсьціна ў яго здарыўся сардэчны прыступ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

15 дзён арышту за аркуш паперы на бальконе — менчука асудзілі па пратаколе, у якім не было ягонага подпісу.

31 студзеня дадому да Аляксандра Майбарады прыйшлі супрацоўнікі Ленінскага РУУС Менска. Прычынай стаў ліст паперы А4 на бальконе, на якім пасярэдзіне была чырвоная паласа, піша праваабарончы тэлеграм-канал «Вясна назірае».

Мужчыну павезьлі ў РУУС, дзе склалі пратакол паводле арт. 23.34 КаАП, у якім пазначылі, што ў яго на акне вісіць бел-чырвона-белае палатно памерам 30×40 см.

З РУУС Аляксандра адвезьлі ў турму на Акрэсьціна, дзе ў яго здарыўся сардэчны прыступ. На аўтамабілі хуткай дапамогі яго тэрмінова даставілі ў шпіталь. А 24 лютага менчука выклікалі ў суд па позьве.

Паводле Майбарады, участковым было «ўсё роўна, каго прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці». Яны прасілі любога паўналетняга зь іх сям’і праехаць зь імі ў аддзяленьне. У выніку паехаў сам Аляксандар.

На судзе высьветлілася, што матэрыялы справы міліцыянты аформілі са шматлікімі памылкамі. Сярод іншага ў пратаколе агляду не было подпісу самога Майбарады. Але судзьдзя Ленінскага суду Менску Марына Клімчук не прыняла гэтыя абставіны пад увагу і асудзіла Аляксандра на 15 дзён арышту.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG