Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў М’янме: паліцыя ўжыла баявыя патроны, двое загінулых


Пратэсты ў М'янме, 20 лютага
Пратэсты ў М'янме, 20 лютага

Два чалавекі загінулі, яшчэ прынамсі дваццаць чалавек пацярпелі падчас разгону акцыі пратэсту ў другім па велічыні горадзе Мʼянмы Мандалай.

У Мандалае, як і ў яшчэ некалькіх гарадах краіны, у суботу праходзілі акцыі пратэсту праціўнікаў вайсковага перавароту, які адбыўся ў Мʼянме ў пачатку лютага, паведамляе BBC.

Удзельнікі акцыі пратэсту патрабавалі вызваленьня арыштаванага лідэра краіны — Аун Сан Су Чжы.

Некаторыя з удзельнікаў пратэсту стралялі з рагатак у паліцыянтаў, у адказ паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і адкрыла агонь па пратэстантам. Тое, што паліцэйскія ўжылі баявыя патроны, стала зразумела пазьней, першапачаткова паведамлялася пра тое, што паліцыя страляла гумовымі кулямі.

Адзін удзельнік акцыі пратэсту памёр ад раненьня ў галаву, яшчэ адзін чалавек атрымаў раненьне ў грудную клетку, пасьля чаго памёр, паведамляюць валянтэры-мэдыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG