Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Анатоль Котаў і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
Шэраг тэлеграм-каналаў апублікавалі праект зьменаў у закон аб процідзеяньні экстрэмізму. Законапраект істотна пашырае склад гэтага злачынства.
Карбалевіч
- Галоўная навацыя законапраекту — неабмежаванае ўжываньне паняцьця экстрэмізму.
- Паводле праекту экстрэмізмам будзе лічыцца дыскрэдытацыя прадстаўнікоў органаў улады і распальваньне сацыяльнай варажнечы.
- Любая крытыка ўлады можа разглядацца як экстрэмізм.
- Законапраект уводзіць забарону на прафэсіі.
- Законапраект, які зьявіўся ў тэлеграм-каналах, — гэта перакладзеныя на юрыдычную мову ўстаноўкі, якія даў Лукашэнка напрыканцы студзеня на нарадзе аб удасканаленьні заканадаўства.
- Новае заканадаўства павінна напужаць людзей, прымусіць іх асьцерагацца.
- Большасьць насельніцтва немагчыма пасадзіць.
- Законапраект дасьць уладам свабоду рук, калі вінаватыя ўсе.
- Пасьля жніўня мінулага году ў краіне адбыўся прававы дэфолт, дзяржава рэдукавалася да рэжыму.
- Цяпер ставіцца задача ператварыць гэта ў норму.
- Гэта створыць больш камфортную сытуацыю для чыноўнікаў, найперш для сьледчых і судзьдзяў.
- Чаму амапаўцы хаваюць свае твары, свае асобы? Яны адчуваюць, што яны дзейнічаюць не паводле права, не паводле закону.
Котаў
- Гэты законапраект — узаконьваньне той небясьпечнай практыкі, якая склалася са жніўня мінулага году.
- Зьяўляецца тэрмін — экстрэмісцкая сымболіка, да якой можа быць залічана ўсё што заўгодна.
- Раней кола людзей, якіх прыцягвалі да адказнасьці паводле артыкулу КК аб экстрэмізьме, было нешырокім.
- Зараз гэта можа тычыцца дзясяткаў і соцень тысячаў людзей.
- Цяперашнія прысуды ніяк не стасуюцца з правам.
- Паводле новага закону аб экстрэмізьме прысуды не абавязкова стануць цяжэйшымі, але іх колькасьць павялічыцца ў разы.
- З майго досьведу вынікае, што законапраект будзе прыняты ў тым выглядзе, у якім ён трапіў у тэлеграм-каналы.
- У такіх дакумэнтах можа нешта быць зьменена да таго, як яны трапляюць у парлямэнт. Пасьля — ужо не.
- Я б рыхтаваўся да горшай пэрспэктывы і ня меў тут ілюзіяў, што пункты гэтага законапраекту могуць быць зробленыя мякчэйшымі.
- Улады баяцца аднаўленьня пратэстаў увесну і асабліва акцыяў на 25 сакавіка.
- Я ня думаю, што бел-чырвона-белы сьцяг будзе прызнаны экстрэмісцкім.