Забарона дзейнічае ў Facebook і Instagram і распаўсюджваецца на вайскоўцаў і падкантрольныя ім арганізацыі.
Facebook таксама забараніў «зьвязаным з вайскоўцамі арганізацыям» рэкляму на сваіх плятформах.
«Падзеі пасьля дзяржаўнага перавароту 1 лютага, уключаючы сьмяротны гвалт, выклікалі неабходнасьць забароны», — заявілі ў кампаніі.
Паводле сацыяльнай сеткі, хунта выкарыстоўвае Facebook для распаўсюджваньня сваіх абвінавачваньняў у фальсыфікацыях выбараў, у якіх перамагла затрыманая цяпер лідэрка Мʼянмы Аун Сан Су Чжы.
Тым часам 25 лютага адбыліся сутыкненьні прыхільнікаў і праціўнікаў ваенных дзеяньняў на вуліцах найбуйнейшага гораду краіны Янгона.
- Сілы бясьпекі нязьменна ўзмацняюць выкарыстаньне сілы супраць масавай і ў значнай ступені мірнай кампаніі грамадзянскага непадпарадкаваньня, якая патрабуе ад хунты адмовіцца ад улады.
- Маштабныя вулічныя акцыі пратэсту адбываюцца з таго часу, як 1 лютага вайскоўцы ўчынілі дзяржаўны пераварот і затрымалі грамадзянскую лідэрку Мʼянмы Аун Сан Су Чжы.
- ЗША, Канада і Вялікабрытанія ўвялі санкцыі супраць генэралаў, якія кіруюць Мʼянмай.