Праваабаронца перакананы, што крымінальная справа супраць «Вясны» мае яўны палітычны падтэкст.
Прэмію Нарвэскай фэдэрацыі прафсаюзаў у гонар аднаго з найбольш вядомых дзеячоў гэтай краіны ў галіне абароны правоў працоўных сёлета ўручаны Беларускаму Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП).
Мастака па сьвятле Данілу Ганчарова, звольненага з Новага драматычнага тэатру за страйк, абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу.
Стваральнікі прыватнага гомельскага тэатру Team Theatre акторы Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арлы першыя ў Беларусі паставілі спэктакль для невідушчых дзяцей. Аднак пасьля падтрымкі пратэстаў летась вымушаныя былі зьехаць з Беларусі.
Пра гэта сайту праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіла дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка. Некалькі супрацоўнікаў ААН таксама затрымалі і дапыталі.
У Менскім гарвыканкаме «вывучылі матэрыялы і тэксты песень» і анулявалі гастрольнае пасьведчаньне за два дні да канцэрту.
Юлія Міхайлава не пагадзілася са словамі, якія напісалі ў пратаколе міліцыянты. Яе маці далі 5 дзён арышту.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі чарговых асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзыдэнта, прадстаўнікоў улады і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
Мастацкі арсэнал, у якім з 25 сакавіка праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасьць. Супраціў», рыхтуе беларускамоўную вэрсію 3D-туру, пры дапамозе якога прыхільнікі мастацтва змогуць дыстанцыйна паглядзець амаль 50 твораў беларускіх мастакоў.
У Слоніме суд канфіскаваў у 31-гадовага мужчыны аўтамабіль «Форд Фіеста» за «Пагоню» на капоце і бел-чырвона-белыя палосы на даху.
Лідзія Коршун адмаўляе датычнасьць да абраз у чаце «Каратели» і аспрэчвае сваю віну ў радыкальных закліках.
Горадзенскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку — 5 гадоў калёніі. Самога Ашурка на апэляцыю не прывезьлі і нават не падключылі празь відэасувязь.
У распараджэньні ініцыятывы колішніх беларускіх сілавікоў апынуўся аўдыёзапіс, які, на думку BYPOL, раскрывае імя афіцэра, які гаварыў пра магчымасьць страляць ва ўласны народ.
Свабодзе сталі вядомыя падрабязнасьці пра затрыманых учора ў Менску прадстаўнікоў сям'і Міхайлавых.
Рэкардсмэн сьвету, 60-разовы рэкардсмэн Беларусі ў плаваньні, 10-разовы прызэр чэмпіянатаў Эўропы, удзельнік трох Алімпійскіх гульняў Павал Санковіч — пра крымінальную справу супраць Герасімені і Апейкіна, Зборную здаровага ладу жыцьця і сапраўднае стаўленьне спартоўцаў да Лукашэнкі.
Кіраўніка Фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава асьвісталі заўзятары пасьля матчу паміж камандамі «Гомель» і «Юнацтва» 7 красавіка.
Сярод затрыманых — чацьвёра з адной сямʼі.
33-гадовы жыхар Асіповічаў Яўген Пацкевіч апавядае, як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля тэрміновай службы ў міліцэйскім спэцназе.
Праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ паўтара дзясятка чалавек, асуджаных да пазбаўленьня волі за ўдзел у мірных акцыях.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч расказаў пра «новыя ўмовы для палітычных» у ізалятары Жодзіна.
Больш за 43% беларускіх пратэстоўцаў вераць, што Лукашэнка сыдзе да канца 2021 году.
Некалькі сотняў тысяч ахвяраў палітычных рэпрэсій будуць рэабілітаваныя, кажа былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, а цяпер сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч, адзін з аўтараў канцэпцыі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.
7 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасьця пачаўся суд над абвінавачанымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Берасьцейцам пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Палітзьняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу.
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі паствыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
29 сакавіка суд Савецкага раёну Гомля разгледзеў крымінальную справу 68-гадовага актывіста АГП, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і пагрозе гвалту службовай асобе.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2020 годзе. У разьдзеле пра Беларусь пералічаны дзясяткі жорсткіх парушэньняў правоў чалавека з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Жанчына пасьпяхова абскардзіла рашэньне пракуратуры аб высылцы, але дзяржаўны орган усё адно настойвае на яе дэпартацыі і забароне ўезду на 6 месяцаў.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае, як здымала ў Беларусі, Літве і Латвіі фільм пра беларускіх жанчын, пра страх і тэрор на вуліцах беларускіх гарадоў, пра адчуваньне Паўночнай Карэі ў Эўропе.
Гэтым разам жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі прайшлі па менскім праспэкце Пераможцаў.
У Беластоку цяпер на адну беларускую сям’ю болей.
Адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржкіраваньня Беларусі, тэкст якога быў распрацаваны ініцыятывай «Честные люди» разам са спэцыялістамі з Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, на 25 сакавіка падпісалі 1674 чыноўнікі, паведамляе ініцыятыва «Честные люди».
Сем жыхароў Гомля зладзілі ў лесе пікнік: на вогнішчы смажылі шашлыкі. «Гэта было глыбока ў лесе, амаль ноччу, каля 23 гадзін. Раптам прыехаў сіні бус і міліцэйская „Газэль“ і нас усіх затрымалі», — расказала Свабодзе жыхарка Гомля Сьвятлана.
У Магілёве суд адправіў мясцовага жыхара на 2 гады ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за зьнявагу трох міліцыянтаў і абавязаў выплаціць ім 2 850 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды. Між тым пацярпелыя намагаліся адсудзіць у абвінавачанага 13 тысяч рублёў.
Тэлеграм-канал праваабарончай супольнасьці «Вясна назірае» склаў сьпіс самых недарэчных затрыманьняў і пакараньняў у Менску ў сакавіку.
Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя заявіла, што крымінальная справа супраць яе і выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна можа прывесьці да таго, што беларускім спартоўцам давядзецца выступаць на Алімпіядзе пад нэўтральным сьцягам.
Праваабаронцы «Вясны» разам з валянтэрамі прывялі статыстыку адвольных затрыманьняў мірных пратэстоўцаў і судовых працэсаў у адміністрацыйных справах у сакавіку 2021 году.
Сёньня ў Менску на тэрыторыі БНТУ (Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту) быў затрыманы студэнт за стужку на заплечніку
Два мужчыны атрымалі 2,5 і 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Паводле абвінавачаньня, якому паверыў суд, яны кідалі камяні ў міліцыянтаў і іхны транспарт.
На іх думку, гэта чарговая спроба дыскрэдытацыі «Голасу». Насамрэч ніхто базу дадзеных на продаж не выстаўляў, яна надзейна абаронена, а нумары зашыфраваныя.
У жніўні 2020-га частка працаўнікоў «Беларуськалію» запатрабавала адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і ўсіх асуджаных за пратэсты, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў.
«Калі нас адзначылі, значыць, мы на добрай дарозе і робім усё слушна», — так Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала Свабодзе навіну пра крымінальную справу супраць яе і Аляксандра Апейкіна.
Да выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна і бацькоў кіраўніцы фонду Аляксандры Герасімені прыйшлі зь ператрусам.
Суд Заводзкага раёну Менску 2 красавіка аштрафаваў актывістку руху «За свабоду», маці пяцярых дзяцей Іну Дабратвор на 200 базавых велічынь (5800 рублёў). За вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай, Віктара Бабарыкі і герб «Пагоня» на яе былі складзеныя тры пратаколы.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка — пра найлепшы лёзунг для сярэдзіны беларускай вясны, заклік Вольгі Карач да Сьвятланы Ціханоўскай сустрэцца з 10 лідэрамі, ціск грамадзтва на рэжым і пра патрэбу ігнараваць у інфармацыйнай прасторы ініцыятывы і заявы Лукашэнкі.
У Магілёве перакладчыку, краязнаўцу і актывісту Таварыства беларускай мовы Анатолю Прасаловічу прысудзілі яшчэ сем дзён арышту на дадатак да сямі, якія ён ужо адбывае. Гэтым разам яго пакаралі за рэпост публікацыі, адным з элемэнтаў якой была нацысцкая сымболіка (ч. 1. Арт. 19.10 КАПП).
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Герасіменя — кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці. Апейкін — выканаўчы дырэктар.
Калі нехта з грамадзянаў быў сьведкам затрыманьня, то ён можа падрабязна апісаць сытуацыю, зьнешнасьць затрыманага, пазначыць месца і час і пакінуць свае кантакты для сувязі. Таксама ў чат могуць зьвярнуцца сваякі, якія шукаюць сьведак, каб дапамагчы блізкім у судзе.
Блогер ужо тыдзень знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы.
Загрузіць яшчэ