Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя беларускія прафсаюзы атрымалі нарвэскую прэмію, якую прыраўноваўваюць да Нобэлеўскай


Лідэр БКДП Аляксандар Ярашук
Лідэр БКДП Аляксандар Ярашук

Прэмію Нарвэскай фэдэрацыі прафсаюзаў у гонар аднаго з найбольш вядомых дзеячоў гэтай краіны ў галіне абароны правоў працоўных сёлета ўручаны Беларускаму Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП).

Узнагароду нярэдка называюць «прафсаюзнай Нобэлеўскай прэміяй».

Як адзначаецца на сайце нарвэскай арганізацыі, гэта адзнака «бясстрашнай барацьбы за дэмакратыю і правы прафсаюзаў у апошняй эўрапейскай дыктатуры».

«На фоне прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году сытуацыя ў краіне пагоршылася. Усе формы апазыцыі падвяргаюцца міліцэйскаму гвалту, зьняволеньню і перасьледу. Незалежны прафсаюзны рух заняў адно з цэнтральным месцаў у барацьбе за дэмакратыю. Па краіне пранеслася хваля забастовак, акцый і дэманстрацый з патрабаваньнем адмены вынікаў выбараў і вызваленьня палітвязьняў. Гэтыя выступы ўлада сустрэла тэрорам, масавымі арыштамі і катаваньнямі. Прафсаюзных актывістаў звальнялі з працы, кідалі ў турмы, некаторыя вымушаныя бегчы з краіны», — гаворыцца ў тлумачэньні прэміі.

Нягледзячы на тое, што офісы прафсаюзаў падвергліся ператрусам і былі зачыненыя, тым ня менш, прафсаюзы БКДП набралі новых чальцоў, сфармавалі новыя мясцовыя суполкі і працягнулі барацьбу. І гэта будзе мець вырашальнае значэньне для канчатковага падзеньня рэжыму Лукашэнкі, падкрэсьліваецца ў анатацыі ўзнагароды.

Камітэт у прысуджэньні прэміі лічыць, што актыўны прафсаюзны рух, незалежны ад палітычных уладаў, будзе мець асаблівую ролю пры фармаваньні новага палітычнага і эканамічнага рэжыму пасьля паразы дыктатуры.

У паведамленьні зазначаецца, што Беларусь адносіцца да тых краін сьвету, дзе правы працоўных парушаюцца ў найбольшай ступені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG