Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме канфіскавалі аўтамабіль за налепку з «Пагоняй» і белыя палосы на чырвоным даху

абноўлена

У Слоніме суд канфіскаваў у 31-гадовага мужчыны аўтамабіль «Форд Фіеста» за «Пагоню» на капоце і бел-чырвона-белыя палосы на даху.

Пра гэта пад загалоўкам «Зь перакананьнямі, але без аўтамабіля», паведаміла Ўправа ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму.

Аўтамабіль канфіскавалі «як прыладу ўчыненьня правапарушэньня». Самога аўтамабіліста арыштавалі на 7 сутак за несанкцыянаваны пікет.

Ці могуць канфіскаваць аўтамабіль за несанкцыянаваны «пікет»?

«На жаль, канфіскаваць могуць. Для гэтага суд мусіць прызнаць аўто прадметам адміністрацыйнага правапарушэньня, прыладай ці сродкам яго зьдзяйсьненьня, якія знаходзяцца ва ўласнасьці асобы, якая яго ўчыніла», — патлумачыў Свабодзе юрыст Алег Агееў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG