Натальля Любецкая, фігурантка прапагандысцкага фільму «Манкурты», у якім яе прадставілі «пасыльнай Ігара Макара», расказала Свабодзе пра 3 страшныя дні ў СІЗА КДБ у Менску, як дапытвалі па начах, якія дзіўныя прэпараты далі пад выглядам сардэчных кропляў, як была вымушаная ўцячы зь Беларусі.
Улады праз суд хочуць закрыць прыватную культурную пляцоўку «Цэнтар гарадзкога жыцьця» у Горадні. Пад адкрытым зваротам у падтрымку «Цэнтра» пакінулі подпісы з імёнамі і прозьвішчамі больш 997 чалавек.
Вязьні паведамляюць, што ў месцах зьняволеньня не выконваюцца мінімальныя санітарныя нормы, а людзі, якія трапляюць на суткі, масава хварэюць на каранавірус.
Сілавікі працягваюць перасьлед за пратэсты. У шэрагу выпадкаў людзі апынаюцца ў міліцэйскім пастарунку нечакана для сябе — увагу міліцыянтаў могуць прыцягнуць выпадковыя рэчы. Свабода сочыць за ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
61-гадовую Сьвятлану Чапурку пакаралі 30 суткамі арышту. Яе затрымалі 22 красавіка падчас дваровага маршу ў Малінцаўцы, як і яе сына Сяргея, вядомага паводле мэму «хлопотное дельце».
Праваабаронца Сяргей Усьцінаў уваходзіць у склад праўленьня беларускай арганізацыі «Прававая ініцыятыва». Ён расказаў Свабодзе, ці зьменшыўся ўзровень катаваньняў у месцах утрыманьня і як валянтэры зьбіраюць доказы злачынстваў беларускіх сілавікоў.
27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненьні давераных асоб Святланы Ціханоўскай — Тацьцяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і плянах па «захопе будынкаў».
Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыю Паўла Сьпірына на прысуд Менскага гарадзкога суду.
Да сваіх 43 гадоў Іван Касьпяровіч «жыў, як усе». Меў жонку, дзяцей, кватэру, гараж і мікрааўтобус. Няблага зарабляў па-за працай — рамантаваў аўтамабілі. Мінулым летам зацікавіўся палітыкай — цяпер ён «экстрэміст», крымінальнік і ўцякач.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за ператрусамі, арыштамі і выракамі ў крымінальных справах. Абнаўляецца.
32-гадовы палітвязень Станіслаў Паўлінковіч, асуджаны на два гады «хіміі» за абразу судзьдзі, расказаў, як адбывае пакараньне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 39, якая месьціцца ў горадзе Крупкі на Меншчыне.
26 красавіка ў Менску затрымалі выкладчыка падпольнага ліцэя імя Якуба Коласа, лідэра капэлі «На таку» Аляксея Крукоўскага.
Людміла Авілава, 61-гадовая пэнсіянэрка з-пад Барысава, правяла 10 сутак у турме. Асудзілі яе за «адзіночны пікет». Людміла змагла схаваць і вынесьці з турмы рыбную катлету. Яе яна паказвае як доказ невыносных умоў і катаваньняў арыштаваных.
26 красавіка пасольства ЗША ў Беларусі перадало бацьку Марыі Калесьнікавай, Аляксандру Калесьнікаву, узнагароду Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу.
Сьвятлана Ціханоўская 26 красавіка ў Вене сустрэлася з кіраўнікамі місій АБСЭ Вялікай Брытаніі, ЗША, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі і Эстоніі.
Нягледзячы на адсутнасьць акцый з нагоды 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 26 красавіка ў Менску затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек.
На пачатку 2021 году ў лік фігурантаў гэтай справы трапілі былая актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Маёрава ды выдавец, краязнаўца з Баранавіч Уладзімер Гундар.
Колькасьць ахвяраў сутыкненьняў паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Мʼянме, якія адбываюцца з пачатку лютага, узрасла да 753 чалавек
У жывым эфіры Свабода Premium кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская адказала на пытаньні пра доўгатэрміновыя наступствы аварыі на ЧАЭС для здароўя, пра ўзьдзеяньне малых дозаў радыяцыі, небясьпеку Астравецкай АЭС.
Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка
У судзе Менскага раёну праходзяць суды над затрыманымі 23 красавіка ўдзельнікамі Курапацкай варты ля рэстарацыі «Поедем поедим».
61-гадовую Ніну Прывалаву за ўдзел у акцыях у студзені 2021 году дэпартавалі зь Беларусі тэрмінам на 1 год. Яна кажа, што яе выпісалі зь менскай прыватызаванай кватэры; што на чужыне вельмі сумуе па дзецях і ўнуках; спадзяецца на скарачэньне тэрміну высылкі.
Выкладчыцу Беларускай мэдыцынскай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, лекарку Ганну Барушка затрымалі 27 сакавіка. Яна распавяла пра зьняволеньне.
У Менску прайшла акцыя да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. На яе выйшлі жанчыны з чорнымі парасонамі. На традыцыйную акцыю ўлады Менска дазволу не далі.
Агулам на маршы 22 красавіка затрымалі каля 30 чалавек.
24 красавіка каля 19-й гадзіны міліцыя затрымала 13 жанчын і 7 мужчын у Ждановічах пад Менскам.
Кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская — пра здароўе, мэдыцыну і дактароў у часе пратэстаў і рэпрэсіяў.
Найважнейшае за 24 красавіка.
На днях адвакатка бачылася з палітолягам і публіцыстам, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку, Аляксандрам Фядутам.
«Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», — паведаміла Свабодзе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Чатыром затрыманым у справе аб так званай «спробе дзяржаўнага перавароту» выставілі абвінавачаньне. Хто той чацьвёрты, акрамя вядомых трох, чаму Пуцін пакрыўдзіўся за Лукашэнку, што прадракае амбасадарка ЗША і ад чаго засьцерагае расейскі палкоўнік ФСБ. Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Францыі яшчэ раз заявілі пра падтрымку чацьвёртага пакету санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і падкрэсьлілі, што ў чатыры разы павялічылі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам і журналістам.
57-гадовая магіляўчанка Алена Бажанава ў маладосьці галасавала за Лукашэнку, а цяпер яе двойчы аштрафавалі за апазыцыйную сымболіку. Жанчына расказвае, як зьмяняліся яе погляды на жыцьцё.
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 красавіка вынес прысуд у крымінальнай справе лідэра грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
23 красавіка маці палітвязьня Ігара Аліневіча аднесла яму перадачу, дзеля чаго адстаяла ў чарзе ў будынку КДБ больш за гадзіну. Валянціна Аліневіч падзялілася тым, што ўбачыла і пачула.
Пасьля пратэстаў у Беларусі некаторыя іх удзельнікі, асьцерагаючыся перасьледу, уцяклі ў Расею. Аднак там іх арыштавалі на запыт Беларусі, і цяпер яны за кратамі чакаюць рашэньня аб экстрадыцыі на радзіму, дзе на іх завялі крымінальныя справы.
У Менску затрымалі 65-гадовага пэнсіянэра — на яго нібыта паскардзіліся суседзі за беларускую мову. У выніку 6-гадзіннага ператрусу міліцыя заявіла пра нібыта знойдзеныя ў ягонай кватэры замежныя грошы.
Сяргея Міронава, вядомага сваім маналёгам пра страйк як «хлопотное дельце», затрымалі ўчора разам з маці.
У Менску і рэгіёнах 23 красавіка праходзяць суды ў адміністрацыйных справах над меркаванымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якіх затрымалі 22 красавіка або ў папярэднія дні.
Пракуратура Берасьця 22 красавіка вынесла афіцыйнае папярэджаньне мясцоваму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Станіслаў і Ванда Пачобуты, бацькі вядомага журналіста Анджэя Пачобута, расказалі, як сын прыходзіў да польскай мовы, як моцна схуднеў у турме 10 гадоў таму і як яны ставяцца да выказваньняў, што Польшча хоча сабе забраць частку Беларусі.
21 і 22 красавіка затрымалі больш за 40 удзельнікаў пратэстаў.
Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.
Іх абвінавачваюць у закліках да ўчыненьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі, з выкарыстаньнем інтэрнэту і СМІ.
Аднак асабістыя дадзеныя людзей, якія падпісалі ліст, не былі перададзеныя.
Паўтары сотні нямецкіх дэпутатаў узялі шэфства над беларускімі палітвязьнямі. Для нямецкіх палітыкаў гэта канкрэтны шанец паказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца ў Беларусі, піша Deutsche Welle.
«Мы гатовыя адэкватна рэагаваць на сытуацыю з улікам усіх абставінаў. Гэта рашэньне, якое ў нас заўсёды ў запасе. На найвышэйшым узроўні прэзыдэнты, прэм’еры і міністры іншых краінаў ужо прымаюць Сьвятлану Ціханоўскую як лідэра Беларусі», — паведамілі Свабодзе ў прэс-службе Сьвятланы Ціханоўскай.
Загрузіць яшчэ