Супольнасьць «Сумленныя людзі» і Народнае антыкрызіснае кіраваньне даслалі ў дзяржаўныя структуры Беларусі Адкрыты ліст з патрабаваньнем прыняць захады для пераадоленьня грамадзка-палітычнага крызісу.
Пра гэта паведаміў ТГ-канал Народнага антыкрызіснага кіраваньня.
Ліст, які падпісалі больш за 1674 супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіраваньня, пераслалі ва ўрад, у адміністрацыю Лукашэнкі, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Генэральную пракуратуру, Вярхоўны і Канстытуцыйны суды і ўрад.
У лісьце падпсіаліся былыя і дзейныя дзяржаўныя служачыя, якія выступаюць супраць гвалту і за міррае ўрэгуляваньне паліытычнага канфлікту ў Беларусі.
Ключавыя патрабаваньні Адкрытага ліста:
- спыніць гвалт;
- вызваліць палітвязьняў;
- прыцягнуць да адказнасьці кіраўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт над пратэстоўцамі, і ЦВК — за фальсыфікацыю выбараў;
- правесьці новыя выбары прэзыдэнта Беларусі.
Згодна з умовамі збору подпісаў, імёны чыноўнікаў гатовыя былі апублікаваць у выпадку збору звыш 5000 подпісаў, таму імёны называць ня сталі, але падагульнілі некаторыя зьвесткі пра людзей, які падпісалі ліст.
1273 чалавекі, які падпісалі Адкрыты ліст, пазначылі, што зьяўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі (76%), а 401 — былымі (24%). Большасьць зь іх спынілі службу ў пэрыяд пасьля жніўня 2020 году.