Лінкі ўнівэрсальнага доступу

390 сутак і 870 рублёў: прысуды 23 удзельнікам дваровага маршу ў менскай Малінаўцы


Дваровы марш, ілюстрацыйнае фота
Дваровы марш, ілюстрацыйнае фота

Агулам на маршы 22 красавіка затрымалі каля 30 чалавек.

Увечары 22 красавіка ў менскім мікрараёне Малінаўка праходзіў дваровы марш, у якім бралі ўдзел ня менш за 30 чалавек. На вуліцы Бялецкага і праспэкце Любімава ўдзельнікаў акцыі ўжо чакала каля шасьці аўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі. Менчукоў пачалі затрымліваць і класьці тварам на зямлю, піша «Вясна».

У трох РУУС Менску, куды даставілі затрыманых, на ўсіх склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі, а на некаторых склалі пратаколы і за непадпарадкаваньне (арт. 24.3 КаАП).

Пазьней менская міліцыя паведаміла, што на маршы затрымалі каля 30 чалавек. Праваабаронцам вядомыя вынікі 23 судоў:

  • 16 чалавек пакаралі 15-дзённымі арыштамі;
  • 5 чалавек па двух пратаколах арыштавалі на 30 сутак;
  • 18-гадовага студэнта аштрафавалі на 870 рублёў;
  • справы яшчэ дваіх менчукоў адправілі на дапрацоўку. Іх мусілі адпусьціць зь ІЧУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG