21 і 22 красавіка затрымалі больш за 40 удзельнікаў пратэстаў. Гэта вынікае са зьвестак тэлеграм-каналу «Сьпісы затрыманых».
21 красавіка затрымалі ня менш за 15 чалавек, у тым ліку трох жанчын. 22 красавіка — 28 чалавек, зь іх 10 жанчын. Каля 15 чалавек затрымалі за ўдзел у дваровым маршы ў менскім мікрараёне Малінаўка, перадае БелаПАН.
Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў сталічных мікрараёнах Шабаны, Серабранка, Лошыца, а таксама ў Койданаве.