Надзея Зелянкова, жонка палітвязьня Аляксандра Васілевіча паведаміла, што тэрмін утрыманьня яе мужа пад вартай працягнулі яшчэ на два месяцы.
За кратамі ён прабудзе сама меней да 27 чэрвеня. Сутнасьць абвінавачаньняў да ўласьніка галерэі «Ў» і рэклямнага агенцтва Vondel/Hepta дагэтуль незразумелая.
Аляксандар Васілевіч — сузаснавальнік выданьняў Kyky.org і The Village Беларусь, уладальнік рэклямнага агенцтва Vondel / Hepta, галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Яго затрымалі ў жніўні ў Менску.
З адваката Васілевіча і іншых удзельнікаў працэсу ўзялі падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў справы, таму даведацца артыкул Крымінальнага кодэксу, які ставяць у віну бізнэсоўцу, немагчыма.
У канцы жніўня стала вядома, што галоўны рэдактар онлайн-часопіса kyky.org Анастасія Гагатка, а таксама частка супрацоўнікаў гэтага выданьня пакінулі Беларусь.