Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці аўтара мэму «Хлопотное дельце» Сяргея Міронава асудзілі на 30 сутак, як і сына


Сяргей Міронаў, архіўнае фота
Сяргей Міронаў, архіўнае фота

61-гадовую Сьвятлану Чапурку пакаралі 30 суткамі арышту. Яе затрымалі 22 красавіка падчас дваровага маршу ў Малінаўцы, як і яе сына Сяргея, вядомага паводле мэму «хлопотное дельце», паведаміла «Вясна».

Суд над Сьвятланай Чапуркай адбыўся 26 красавіка.

Сяргея Міронава асудзілі на 30 сутак яшчэ 23 красавіка. Справу ягонай маці таксама разглядалі ў той дзень, але накіравалі на дапрацоўку.

Паводле Сьвятланы Чапуркі, у акцыі яна ня ўдзельнічала, а проста ішла дадому, прыпаркаваўшы непадалёк машыну.

Хто такі Сяргей Міронаў

Рабочы менскага прадпрыемства «Інтэграл» Сяргей Міронаў стаў вядомым пасьля затрыманьня 26 кастрычніка на вечаровай акцыі пратэсту. Падчас здымкаў міліцэйскага роліка, апублікаванага на наступны дзень пасьля затрыманьня, ён жартам сказаў, што «ўвогуле не хацеў страйкаваць, бо гэта „хлопотное дельце“», а далей плянуе займацца ўсурʼёз бегам — «гонять во всю мощь». Ролік хутка разышоўся па сетках, а гэтыя фразы сталі мэмамі.

Маці Сяргея Міронава Сьвятлану Чапурку ўжо двойчы каралі адміністрацыйнымі арыштамі на 12 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG