Указ абмяркоўваўся 13 студзеня на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з урадам, піша БЕЛТА.
«Усе мы бачылі, якая шкода была нанесеная будынкам, збудаваньням і грамадзкай маёмасьці ў выніку так званых пратэставых акцый, — заявіў Лукашэнка. — У пераважнай большасьці выпадкаў гэта адбывалася пры патураньні, а часам і з ініцыятывы кіраўнікоў арганізацый уласьнікаў жыльля. На ліквідацыю наступстваў і навядзеньне парадку траціліся вялізныя грошы».
Ён таксама сказаў, што раней даваў даручэньні аб узмацненьні адказнасьці старшынь праўленьняў таварыстваў уласьнікаў і іншых арганізацый «за незабесьпячэньне захаванасьці, належнай эксплюатацыі і ўтрыманьня агульнай маёмасьці».