Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol заявіў, што запусьціў уласную сыстэму распазнаваньня твараў сілавікоў


Сілавікі ў балаклавах
Сілавікі ў балаклавах

Ініцыятыва просіць беларусаў прыслаць здымкі сілавікоў «для раскрыцьця злачынстваў рэжыму».

Арганізацыя былых сілавікоў Беларусі ByPol паведаміла, што распрацавала ўласную сыстэму распазнаваньня твараў. Дзякуючы ёй спэцыялісты разьлічваюць устанавіць невядомыя пакуль асобы супрацоўнікаў сілавых органаў, якія перасьледавалі беларусаў у час пратэстаў, бралі ўдзел у затрыманьнях, катаваньнях і іншых дзеяньнях.

У якасьці тэставага паказу магчымасьцяў сыстэмы ByPol прадэманстраваў, як высьветліў асобы некаторых вайскоўцаў з кантынгенту, якія адправіліся ў Казахстан у складзе сілаў АДКБ.

Што такое ініцыятыва ByPol

У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.

Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.

Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).

Iніцыятыва аб’ядноўвае былых беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.

У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім. 8 лістапада 2021 суд вызнаў ByPol і распрацаваны ініцыятывай мабілізацыйны плян «Перамога» «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

У чэрвені 2023 году ByPol раскалоўся, удзельнікі нутранога канфлікту паспрачаліся паміж сабой, у выніку спатрэбілася ўрэгуляваньне пры дапамозе АПК. Пасьля перамоваў бакоў з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай ініцыятыва падзялілася на фонд ByPol і аб’яднаньне BelPol.

BelPol стаў праваўладальнікам «тэхнічных і інтэлектуальных магчымасьцяў і інструмэнтаў» першапачатковай арганізацыі. У сваю чаргу, фонд, які ўзначальвае Аляксандар Азараў, захаваў толькі юрыдычную назву ByPol і плян «Перамога».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG