Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанах пакаралі за словы «Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!» падчас званка ў міліцыю


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

12 лістапада 2021 году жыхар Пружанскага раёну патэлефанаваў на нумар «102» і сказаў: «Верым, можам, пераможам. Жыве Беларусь!». Гэта сілавікі расцанілі як «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). У выніку мужчыну асудзілі праз 2 месяцы на 10 дзён арышту.

Справу разглядаў суд Пружанскага раёну. У пастанове сказана, што жыхар раёна патэлефанаваў у Пружанскі РАУС на спэцыялізаваны нумар 102 «з хуліганскіх памкненьняў». Сваім учынкам ён нібыта «парушыў грамадзкі парадак і спакой грамадзян».

Інфармацыя аб гэтым працэсе зьявілася ў Банку судовых рашэньняў.

Свайго званка ў міліцыю мужчына на працэсе не адмаўляў. Тое, што «беспадстаўна з хуліганскіх меркаваньняў вымавіў некалькі слоў», прызнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG